17:15 30.07.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёў: справа аб знявазе БСДП усё ж будзе разгледжана ў касацыйным парадку
У адзкачыка ў асобе начальніка магілёўскіх інтэрнатаў Паўла Шышова ёсць 10 дзён на абскарджанне рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва.
29 ліпеня суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі аднавіў тэрміны на касацыю рашэння Ленінскага раённага суда ад 31 траўня 2013 года з нагоды абароны дзелавой рэпутацыі БСДП, а таксама гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі сябра БСДП Мікалая Залознага.
Нагадаем, што сябры БСДП былі незадовлены рашэннем раённага суда і падалі касацыю ў Магілёўскі абласны суд 13 чэрвеня 2013 года. 30 траўня падчас судовага працэсу прадстаўнік БСДП Ігар Барысаў заявіў хадайніцтва аб вынясенні рашэння з матывіровачнай часткай. 31 траўня скончыўся судовы працэс, аднак матывіровачная частка была гатова толькі 3 чэрвеня. Ігар Барысаў атрымаў яе пад роспіс толькі 6 чэрвеня. Пасля кансультацыі з суддзёй Андрэем Юрчанкай было ўзгоднена, што апошняй датай для падачы касацыі з'яўляецца 13 чэрвеня, бо 3 чэрвеня было гатова рашэнне суда з матывіровачнай часткай.
"Я даслаў заказным лістом усе дакументы ў суд 13 чэрвеня, аднак пазней атрымаў пісьмовы адказ за подпісам суддзі Андрэя Юрчанкі, што мы прапусцілі тэрміны на абскарджанне. Гэты адказ мы і абскардзілі. Рашэннем суда задаволены. Цяпер рыхтуемся да суда ў Магілёўскім абласным судзе. Адказчык так нас баіцца, што нават не з'явіўся на судовае пасяджэнне. Мяркую, што ўся гэта неразбярыха з тэрмінамі абскарджання рашэння раённага суда рабілася наўмысна, каб у нас адпаў увесь імпэт дамагацца праўды праз суд", - кажа Ігар Барысаў.
Нагадаем, што нагодай для падачы іска ў суд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і яе сябра Мікалая Залознага на начальніка магілёўскіх інтэрнатаў "Магілёўаблдарбуда" Паўла Шышова стаў аўдыёрэпартаж, які размешчаны на сайце БелаПАН "У Магілёве з інтэрната высяляюць сацыял-дэмакрата Мікалая Залознага". Падчас інтэрвью Павел Шышоў адзначыў, што "Ён (Мікалай Залозны) уваходзіць у банду "Грамада"". Гэта фраза і стала нагодай для судовага разбіральніцтва.
У суддзе Павел Шышоў даказваў, што не называў БСДП бандай. Ён сказаў, што голас на запісу не яго і ўсё гэта мантаж, і што ён нічога абразлівага ў адрас БСДП не казаў. Суддзя Юрчанка не задаволіў хадайніцтвы БСДП аб допыце карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова, які браў інтэрвью ў Паўла Шышова, не быў праслуханы рабочы запіс гэтага інтэрвью, аўдыёзапісы не былі адпраўлены на фонаскапічную экспертызу, а таксама не быў задаволены адвод суддзі Юрчанкі і пракурора Паляковай.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |