15:16 19.01.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёўская міліцыя адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за незаконную спробу патрапіць у кватэру да журналіста
Магілёўская міліцыя адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за спробу камунальнікаў прыватнай арганізацыі ТДА “Камунальнік МК” незаконна патрапіць у кватэру галоўнага рэдактара газеты “НАШ Магілёў” Ігара Барысава.
Па заяве галоўнага рэдактара была праведзена праверка ўсіх абставінаў інцыдэнта, які адбыўся 13 лістапада мінулага года, калі пяцёра невядомых у суправаджэнні двух супрацоўнікаў міліцыі спрабавалі патрапіць у прыватную кватэру Барысава, аднак прычыну таго, што яны жадаюць там убачыць, яны так і не назвалі. Прадпісанне ж, якое было выстаўлена раней, было зроблена з парушэннем заканадаўства і не давала права на доступ да кватэры.
Першапачаткова камунальнікі спасылаліся на тое, што робяць сезонны агляд кватэр, аднак чаму прыйшлі з міліцыяй і толькі да Ігара Барысава, застаецца дагэтуль пытаннем без адказу. Затым прагучала прычына ў выглядзе агляду супрацьпажарнай бяспекі, і толькі ў канцы камунальнікі зачапіліся за праверку магчымай перапланіроўкі кватэры. Сапраўднай жа прычынай таго, чаго яны ў складзе падобнай дэлегацыі ламіліся ў прыватную кватэру, было жаданне ўбачыць, ці ёсць у кватэры незалежныя газеты і ўлёткі. Няцяжка здагадацца, хто распрацаваў падобную аперацыю для камунальнікаў і міліцыі і надзяліў іх імунітэтам за спробу незаконна пранікнуць у прыватную кватэру.
Першая праверка па факту незаконнага пранікнавення у прыватную кватэру Ігара Барысава ўчастковым была праведзена няякасна, і пасля скаргі ў пракуратуру была праведзена дадатковая праверка, аднак і яна не дала ніякіх вынікаў.
Сітуацыю каментуе Алена Барысава:
- Праверка, якую правёў участковы Данькоў, праведзена павярхоўна і няякасна. Дадзена шаблонная фармальная адпіска. Ён ні першы, ні другі раз не апытаў і не правёў аналіз інцыдэнту з ужываннем фізічнай сілы, а таксама праігнараваў амаль усе пытанні, якія маюць значэнне для кваліфікацыі злачынства, на якія звярнуў увагу пракурор. Пракуратура пазначыла ўчастковаму, на якія пытанні варта звярнуць увагу пры правядзенні дадатковай праверкі, аднак на іх адказаў няма, бо гэтыя дакументы па-просту ў “Камунальніка” адсутнічаюць, як і іншыя законныя падставы, каб патрапіць у нашу кватэру.
Алена Барысава падкрэслівае, што ў дакументах праверкі адсутнічаюць планы і графікі, у адпаведнасці з якімі робіцца агляд дамоў і кватэр, а загад аб правядзенні сезоннага восеньска-вясенняга агляду з’яўляецца комплексным для ўсіх дамоў і кватэр, а не толькі для адной кватэры. Праводзіцца падобная праверка да 15 кастрычніка кожнага года. Такія камісіі павінны праводзіць агульны агляд дамоў і ацэньваць гатоўнасць іх да ацяпляльнага сезону.
- У дзеяннях камунальнікаў прысутнічаюць яўныя прыкметы злачынства, аднак міліцыя вырашыла застацца да іх абыякавая. Па-першае, ніхто з ламіўшыхся да нас грамадзян не прад’явіў сваіх дакументаў, якія б паказвалі, хто яны такія (гэта зрабілі толькі супрацоўнікі міліцыі); па-другае, асоба, якая назвалася дырэктарам “Камунальніка МК” Андрэем Караткевічам, ужыла фізічную сілу да мяне, каб патрапіць у агульны калідор, пасля чаго ўсе астатнія прасачыліся ўнутр; па-трэцяе – усе прысутныя мелі намер зрабіць нейкі “агляд” кватэры, аднак не маглі назваць рэальную прычыну, а па-чацвёртае, ніякіх законных дакументаў, якія бы ім давалі на гэта дазвол у іх не было на руках, - гаворыць Алена Барысава.
Юрыст адзначае, што гэтым справа для камунальнікаў і міліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў неправамерных дзеяннях, аб чым былі папярэджаны на самім пачатку, не скончыцца, бо рыхтуецца пазоў у суд, які мусіць расставіць кропкі над “і”.
- На супрацоўнікаў міліцыі, якія ўдзельнічалі ў незаконных дзеяннях, таксама былі напісаны скаргі ў пракуратуру, аднак яны не далі ніякага эфекту. Мяркую, што такім чынам міліцыя пакрывае сваіх супрацоўнікаў у звязку з камунальнікамі, якія на пару ўдзельнічалі ў незаконных дзеяннях, - гаворыць Ігар Барысаў.
Пакуль жа фактычна з боем атрымалася азнаёміцца з матэрыяламі праводзімай міліцыяй праверкі, па выніках якой на міліцыянта, які яе праводзіў, была напісана скарга ў кнізе скаргаў і прапаноў Кастрычніцкага РАУС Магілёва.Камунальнікі ў трэці раз спрабавалі патрапіць у кватэру магілёўскага журналіста.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме