10:01 28.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёўскія журналісты просяць пракуратуру разабрацца з паклёпніцкімі матэрыяламі
Магілёўскія журналісты Ігар Барысаў і Алесь Буракоў напісалі скаргі на размяшчэнне ў інтэрнэце пра іх паклёпніцкіх матэрыялаў. Адпаведныя заявы былі накіраваны ў міліцыю і пракуратуру горада.
Усе публікацыі размешчаны на сайце , на якім размяшчаюць паклёпніцкія матэрыялы пра грамаскіх і палітычных актывістаў Магілёва і вобласці. Характэрна тое, што сайт актывізуецца напярэдадні выбарчых кампаній.
Ад праваахоўных органаў Барысаў і Буракоў патрабуюць знайсці асоб, якія здзяйснілі на іх паклёпы, а таксама прыцягнуць іх да адказнасці ў адпаведнасці с заканадаўствам. Акрамя таго, незалежныя журналісты просяць абмежаваць доступ да гэтага сайта з тэрыторыі Беларусі.
- Пішуць розныя глупствы. Гэта як чую звон, ды не ведаю дзе ён. Усе факты нацягнутыя і абразлівыя. Надакучыла пра гэта чытаць, тым больш, што час ад часу невядомай асобай практыкуецца яшчэ і рассылка гэтых матэрыялаў іншым грамадскім актывістам. Не адмаўляю таго, што да гэтага могуць мець руку і спецслужбы, - кажа Ігар Барысаў.
Трэба адзначыць, што месцам рэгістрацыі ўладальніка сайта з’яўляецца г.Адэса ва Украіне, а належыць ён ААТ “Тэхналогіі будучага”. Гэта вядома па выніках адказу грамадскаму актывісту з Хоцімска Валерыю Каранкевічу, які раней звяртаўся ў праваахоўныя органы з нагоды паклёпніцкіх матэрыялаў, якія былі размешчаны на гэтым сайце. Тады міліцыянты здолелі ўстанавіць, дзе зарэгістраваны гэты сайт, аднак знайсці і прыцягнуць да адказнасці тых асоб, якія займаюцца яго напаўненнем з ліку магілёўцаў не атрымалася.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |