14:15 16.11.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Магілёўскія ўлады пагадзіліся правесці рамонт дамоў пасля звароту грамадскіх актывістаў

Магілёўскія ўлады пагадзіліся правесці рамонт казыркоў над пад’ездамі пасля звароту грамадскіх актывістаў


Магілёўскія ўлады паабяцалі правесці рамонт казыркоў над уваходамі ў пад’езды пасля звароту больш за 100 жыхароў шэрагу дамоў у мікрараёне Юбілейны.


Ілюстрацыйнае фота

У верасні ў Магілёве актывісты кампаніі “Права выбару” пачалі збор подпісаў за вырашэнне шэрагу мясцовых праблем. У прыватнасці, імі быў сабраны 101 подпіс пад патрабаваннем да мясцовых уладаў правесці капітальны рамонт дамоў №№4, 6, 8 і 10 па Дняпроўскім бульвары ў мікрараёне Юбілейны, добраўпарадкаваць прылеглую да іх тэрыторыю з уладкаваннем дзіцячымі пляцоўкамі і дадатковымі парковачнымі месцамі. Подпісы былі перададзеныя ў Магілёўскі гарвыканкам.

“На дадзены момант стан жылых дамоў №№4, 6, 8 і 10 па Дняпроўскім бульвары ацэньваецца як здавальняючы. Перспектыўны графік капітальнага рамонту жылых дамоў сфарміраваны з жылых дамоў, якія маюць большы знос канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм, чым названыя дома. Тэрыторыя і дваровыя праезды ў раёне жылых дамоў №№4, 6, 8 і 10 па Дняпроўскім бульвары знаходзяцца ў здавальняючым санітарным стане. У 2006 годзе былі выкананы работы па пашырэнні дваровых праездаў і арганізацыі новых парковачных месцаў. у сувязі з чым выконваць дадзеныя віды работ у цяперашні час няма падстаў”, – гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра Веракса, які курыруе ЖКГ. Паводле яго, дзіцячае гульнявое абсталяванне маецца ў дварах вышэйзгаданых дамоў у множнай колькасці і знаходзіцца ў здавальняючым, тэхнічна спраўным стане. “Новыя элементы гульнявога абсталявання могуць быць набыты за кошт сродкаў грамадзян”, – адзначыў Веракса.

Разам з тым гарадскія ўлады прызналі, што ў дамах маюцца пашкоджанні казыркоў над уваходамі ў пад’езды, адмосткі і цокаля. “КУП ЖРЭУ Ленінскага раёна г.Магілёва даручана ўключыць у план бягучага рамонту на 2018 год рамонт казыркоў, цокаля і адмосткі”, – паведаміў чыноўнік.

Нягледзячы на тое, што адказ шмат у чым адпіска, збор подпісаў быў праведзены нездарма, лічыць ініцыятар звароту, актывіст БСДП (Грамада), жыхар дома №10 па Дняпроўскім бульвары Мікіта Фартух. “Мы прыцягнулі да гэтай праблемы ўвагу. Хоць капітальны рамонт яны і не будуць рабіць, як мы хацелі, але, па меншай меры, ёсць маленькае дасягненне ў тым, што яны гэтыя казыркі памяняюць”, – сказаў актывіст, нагадаўшы, што некалькі гадоў таму у Магілёве пад казырком пад’езда загінуў чалавек.

Паводле ягоз адказам Аляксандра Вераксы ўжо азнаёмленыя жыхары дадзеных дамоў. “Пры неабходнасці, калі жыхары палічаць патрэбным, будзем зноў збіраць подпісы і звяртацца да ўладаў”, – сказаў Фартух.

Нагадаем, што ў кастрычніку магілёўскія сацыял-дэмакраты пачалі збор подпісаў у падтрымку будаўніцтва школы-дзіцячага садка ў раёне вуліцы Цярохін. Акрамя таго, па іх ініцыятыве сто жыхароў вуліцы Лакамабільнай запатрабавалі ад гарадскіх уладаў адрамантаваць пабітую дарогу.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме