11:45 10.06.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёўскія ўлады не далі рэалізаваць права на пратэст

Ліст з адказам на заяву аб правядзенні пікета супраць збяднення насельніцтва прыйшоў аднаму з заяўнікаў Алесю Сердзюкову 8 чэрвеня.
Кіраўнік па справах Магілёўскага гарвыканкама Ігар Аўсеенка, чыім подпісам заверана папера, пазначыў, што ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама ад 19 снежня 2007 года "Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве", заяўнікамі не былі прадастаўлены дагаворы аб ахове грамадскага парадку, аб дзяжурстве машыны хуткай дапамогі і аб забеспячэнні уборкі пасля правядзення мерапрыемства.
Раней адзін з арганізатараў пікету Галіна Лісіцына заяўляла, што, нягледзячы на іх жаданне, заключыць дамовы з патрэбнымі службамі, ім адмовілі ў міліцыі і ў дарожна-маставым прадпрыемстве. Ленінскі РАУС адправіў заяўнікаў ва УУС аблвыканкама, а камунальнікі спаслаліся на адсутнасць свабодных прыбіральшчыкаў ў гэты дзень. Такім чынам, заключыць дамовы было немагчыма. Праваабаронца Барыс Бухель бачыць у гэтым бюракратычную перашкоду для рэалізацыі права грамадзян на мірныя сходы ў Магілёве:
"Заяўнікі павінны даць разам з заявай на пікет дамову з МДКУ ДМП, з АУС і "Магілёўскай цэнтральнай паліклінікай". Аднак зрабіць гэта складана, паколькі ў рашэнні гарвыканкама "Аб масавых мерапрыемствах" не сказана, што самі службы павінны згаджацца на заключэнне дагавора. І няма ніякіх інструментаў, якія б гарантавалі заключэнне дагавора хуткай і камунальнікаў. А калі адмаўляе хаця б адна з гэтых службаў - правядзенне мерапрыемства па законе ўжо немагчыма", - каментуе сітуацыю Бухель.
З дамовай з міліцыяй сітуацыя больш заблытаная.
"З адказам з Ленінскага РАУС заяўнікі не зусім разабраліся. Ім адказалі, што гарвыканкам павінен сам накіраваць туды копію заявы на пікет, а РАУС ужо глядзіць, наколькі ёсць неабходнасць забеспячэння аховы грамадскага парадку. Калі такая патрэба ёсць, яны заключаюць дамову з заяўнікамі праз УУС Магаблвыканкама - там цяпер знаходзіцца бухгалтэрыя. Калі ж яны палічылі б, што неабходнасці няма, то заяўнікі могуць правесці пікет без іх, у адпаведнасці з Пастановай Савета міністраў РБ №207. Тут мы сутыкаемся з сітуацыяй, калі мясцовае заканадаўства супярэчыць рашэнню галоўнага выканаўчага органа краіны. Менавіта таму зараз мы сумесна з палітычнымі і грамадскімі аб'яднаннямі стараемся змяніць рашэнне гарвыканкама", - сказаў праваабаронца.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |