17:15 14.12.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёўскія чыноўнікі не спяшаюцца беларусізаваць “Могилев”
Намеснік кіраўніка горада Ігар Шардыка лічыць, што рабіць замену дарожнага знака з рускамоўнага на беларускамоўны немэтазгоднай. Такі адказ атрымалі з гарвыканкаму магілёўскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Нагадаем, што дарожны знак з назвай населенага пункта на рускай мове “Могилев” быў усталяваны на ўездзе ў горад летам гэтага года. Прычыны, паводле якіх гэта было зроблена застаюцца невядомымі.
Лідар магілёўскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў адзначае, што ў адрозненні ад абласных чыноўнікаў гарадскія не ведаюць беларускай мовы, бо адказ ад іх прыйшоў на рускай, а ў назве партыі яны зрабілі аж дзьве памылкі.
“У адказе пазначана некалькі прыкладаў з назвамі беларускамоўных шыльдаў, кшталту крамаў “Світанак”, “Вяснянка”, “Буслік”, аптэкі “Добрыя лекі”, але якое яны маюць значэнне да дарожных шыльдаў мне не зразумела, - гаворыць Ігар Барысаў, - З адказа вынікае, што знак будзе стаяць пакуль не пакрыецца іржой, альбо яго хто-небудзь не пашкодзіць падчас аварыі. І толькі тады рускамоўная шыльда будзе заменена на беларускамоўную. Гэта ў тым выпадку, калі верыць аблвыканкаму, які рэкамендаваў гарвыканкаму гэта зрабіць падчас далейшай устаноўкі новых знакаў, утым ліку пры правядзенні рамонтных работ”.
Ігар Барысаў адзначае, што беларуская мова на дарожных знаках у горадзе, як і ў краіне ў цэлым, з’яўляецца ледзь не апошнім месцам дзе яе можна пабачыць.
Надалей магілёўскія сацыял-дэмакраты збіраюцца прасіць у гарадскіх чыноўнікаў каштарыс выдаткаў для замены гэтага рускамоўнага знака на беларускамоўны. Пасля іх адказу яны маюць намер распачаць збор грашовых сродкаў, якія бы пакрылі выраб і мантаж новага знака, а таксама дэмантаж старога знака.
Вітольд Няўрыда http://gazetanm.eu
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |