10:00 09.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Магілёўскі аблвыканкам: З дакументамі па ўстаноўцы памятнай дошкі казакам у Чавусах нешта не так

Магілёўскі аблвыканкам: З дакументамі па ўстаноўцы памятнай дошкі казакам у Чавусах нешта не так


Старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў накіраваў зварот у адрас Магілёўскага аблвыканкама з нагоды ўстаноўкі ў Чавусах на будынку раённага музея памятнай дошкі казакам.

З упраўлення культуры прыйшоў адказ. Там лічаць, што інфармацыя на дошцы пазначае толькі факт гістарычнай падзеі, але не дае пэўнай ацэнкі.

Таксама Магілёўскі аблвыканкам накіраваў ліст Чавускаму райвыканкаму аб прывядзенні ў адпаведнасць дакументаў па ўстаноўцы гэтай памятнай дошкі.

* * *

У Чавусах адкрылі першую ў Беларусі памятную дошку казакам ФОТА

На Магілёўшчыне ў райцэнтры Чавусы зьявілася першая ў Беларусі памятная дошка казацтву. Праваслаўныя актывісты і кіраўніцтва раёну ўвекавечылі такім чынам фармаваньне казацкага полка ў 1654 годзе, дзейнасьць якога разам з тым названая «зьяваю неадназначнай», Радыё Свабода.

«6 августа 1654 года в городе Чаусы был организован Белорусский (Чаусовскй) казацкий полк, в котором «…с 1000 пеших с бердыши, и с рогатины, и с пищалями, да конных крестьян со 100 человек…»», — написано на ней.

Павесілі дошку на будынку раённага краязнаўчага музэю побач з іншай шыльдай, прысьвечанай наданьню гораду Магдэбурскага права. Яе ўсталявалі ў 2016 годзе з ініцыятывы Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Шыльда магдэбурскаму мінуламу Чавус.

Урачыстасьць адкрыцьця шыльды казацтву зладзілі падчас хроснага ходу да 100-годзьдзя забойства сям’і апошняга расейскага самадзержцы Мікалая Раманава. Афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што сродкі на выраб памятнага знаку зьбіраліся грамадзкасьцю.

У Чавускім райвыканкаме тлумачаць усталяваньне дошкі «увекавечваньнем гістарычнага факту». Паводле намесьніцы старшыні раённай адміністрацыі Тацяны Радзівілінай на ўрачыстасьці яе адкрыцьця выступоўцы не давалі ацэнак дзейнасьці казацтва. Службоўка адзначыла, што для гэтага ёсьць гісторыкі і навукоўцы, якія мусяць трактаваць «гэтую падзею з розных бакоў».

Будынак райвыканкаму.

«Для нас дужа важна, каб жыхары нашага гораду, нашы дзеці ды госьці ведалі, што на тэрыторыі Чавускага раёну была такая гістарычная падзея. Дрэнная яна, ці станоўчая — у кожнага свой погляд. Адкрываючы дошку мы канстатавалі, што ў Чавускім раёне жылі сьмелыя, рашучыя людзі, якія любілі сваю айчыну», — сказала Тацяна Радзівіліна.

Газэта Чавускага райвыканкаму «Іскра», спасылаючыся на словы Тацяны Радзівілінай, адзначыла: «дзейнасьць беларускага казацтва ў пэрыяд XVII — зьява неадназначная».


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме