15:00 16.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёў: міліцыя ўначы спыніла машыну Ігара Барысава і забрала вялікі наклад апазыцыйных газэт

У сябра прэзыдыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысава забралі буйную партыю газэт. Партыйцу пагражае суд і штраф да пяцідзесяці базавых велічыняў. Выданьні адправяць на экспэртызу.
Уначы 16 ліпеня прыватную машыну Ігара Барысава, у якой знаходзіліся газэты, затрымалі супрацоўнікі ДАІ ў адной з прыгарадных вёсак Магілёва. Кіроўцу паведамілі, што аўто ў вышуку — на ім нібыта ўчынена хуліганства ў Бялынічах. Машыну адканваявалі ў Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва, у якім на Ігара Барысава склалі пратакол апытаньня і акт выманьня газэт.
Паводле Ігара Барысава, забралі партыйны бюлетэнь «Сацыял-дэмакрат», прысьвечаны кампаніі «Народны рэфэрэндум», а таксама наклад газэты «Наш Магілёў». Колькі газэт забрала міліцыя, актывіст пакуль ня кажа.
Партыец зьвязвае гэта з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Паводле яго, міліцыя ўзмацняе кантроль за дзейнасьцю актывістаў апазыцыі:
«Калі ўвага да актывістаў паміж прэзыдэнцкімі кампаніямі была адносная, — кажа ён, — то цяпер пачалі пільней сачыць за намі. Не выключаю нават таго, што праслухоўваюць тэлефоны».
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |