11:01 20.12.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магілёў. На 5000 кватэраў – ніводнага дзіцячага садка (відэа)
Фота ілюстрацыйнае
Магілёўскі мікрараён Цярэхіна-Златавустоўскага, што паўстаў на ўзбярэжжы Дняпра, налічвае больш як 5 000 кватэраў. Мясцовыя жыхары, большасць якіх – маладыя сем’і, на адсутнасць гандлёвых цэнтраў і крамаў не наракаюць. Затое тут няма ні дзіцячага садка, ні школы.
«У адпаведнасці з планам развіцця нашага мікрараёну прадугледжана будаўніцтва гэтага сацыяльнага аб’екту. Мікрараён Цярэхіна- Залатавустоўскага ўжо як мінімум 5 гадоў як заселены грамадзянамі, аднак вось гэтая сацыяльная структура не ўзнікла тут да гэтага моманту», – скардзіцца Ігар Барысаў, намеснік старшыні БСДП «Грамада».
Меўся паўстаць дзіцячы садок ды школа з басейнам
Аднак ужо які год жыхары Цярэхіна-Златавустоўскага вымушаныя аддаваць дзяцей у навучальныя ўстановы найбліжэйшага мікрараёну. З гэтае прычыны школа і садок там перапоўненыя. У першай гімназіі сёлета адкрылі чатыры першыя класы, у кожны з якіх набралі па 34 вучні. У 42-ой сярэдняй школе такіх класаў ажно 8.
Абураныя праблемаю грамадзяне неаднаразова звярталіся ў гарвыканкам і адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Магілёва. Зацягванне пачатку будаўніцтва садка-школы ім патлумачылі тым, што фінансаванне ўжо вылучылі на дзіцячы садок у мікрараёне Спадарожнік.
Зарганізаваўшыся, жыхары Цярэхіна-Златавустоўскага зноў распачалі кампанію за будаўніцтва садка і школы ды сабралі каля 300 подпісаў. Грамадзяне спадзяюцца, што гэтым разам чарга на будаўніцтва дойдзе і да іх. Якія ж планы мясцовыя ўлады маюць адносна будаўніцтва навучальных установаў у мікрараёне? Адказу на гэтае пытанне нашага тэлеканалу ў Магілёўскім гарвыканкаме вырашылі пазбегнуць.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме