21:45 16.11.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Магілёў-2”, вярніце беларускую мову ў “Навіны”!
Я бадай адзін з апошніх, хто дазнаўся пра тое, што з навін на тэлеканале “Магілёў-2” знікла беларуская мова, як і знік увесь стары калектыў, які і рабіў гэтыя навіны. У выніку на тэлеканале некалькі месяцаў навіны не выходзілі.
Дазнаўся позна з простай прычыны – амаль усе навіны гляджу праз інтэрнэт, а тэлевізар як фон – ну ідзе сабе ды ідзе. Як у японцаў – не важна што паказвае, галоўнае, што нешта адбываецца на заднім плане. Я не фанат мясцовых навін і мясцовых тэлеканалаў, але дзякуючы беларускай мове дакладна адлаўліваў іх і пачынаў услухвацца ў тое, што ж адбылося ў родным Магілёве.Унутры мозга нешта спрацоўвала і дзякуючы галасам вядучых і журналістаў, нават не гледзячы на экран тэлевізара я разумеў, што пачаліся навіны на “Магілёў-2”. Менавіта беларуская мова прымушала вылаўліваць мяне інфармацыю аб падзеях у горадзе, бо на фонавую рускую я ўжо не рэагую. Не дапамагаюць нават міргаючыя карцінкі і гістарычныя галасы журналістаў “НТВ”. Як не круці, які б рускамоўны канал не быў суперсучасным - ён усё адно фон, на які ў рускамоўным атачэнні і не зрэагуеш. Я не скажу, што навіны на “Магілёў-2” былі сучаснымі і адпавядалі “трэнду”, але мова была іх неад’емным чыннікам і бадай адным з апошніх фарпостаў на ўсходнім рубяжы нашай Беларусі. Стары калектыў журналістаў неаднаразова падкрэсліваў, што беларуская мова для іх з’яўляецца найважнейшай. Хто вырашыў, што з рэбрэндзінгам навін варта пазбавіцца беларускай мовы для мяне застаецца загадкай, бо менавіта зараз у Беларусі прачынаецца цікавасць да роднай мовы і час ад часу мы чуем пра гэтак званую ненавязлівую беларусізацыю. Няўжо новы калектыў рэдакцыі не ўлавіў гэты “трэнд” і не задумваўся над тым, як зрабіць навіны сучаснымі ў тым ліку дзякуючы беларускай мове? Мяркую, што калі на “Магілёў-2” не задумаюцца над гэтым, то любыя іхныя навіны будуць толькі фонам, які нічым не будзе вылучацца з агульнага. Беларусы цудоўна рэагуюць на тое, што кантрастуе. І гэтым кантрастам з’яўляецца беларуская мова. “Магілёў-2”, вярніце беларускую мову ў “Навіны”!Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
15 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |