16:45 10.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Магіляўчанка з двума непаўнагадовымі дзецьмі не будзе выселена з інтэрнату

Сёння, 10 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Лапацінай не задаволіў пазоў аб высяленні магіляўчанкі Ірыны Ільінскай з двума непаўнагадовымі дзецьмі з інтэрнату Будаўнічага трэста №12 без прадастаўлення іншага месца жыхарства.

На фота Ірына Ільінская
У суд пазоўнік не з’явіўся, і па хадайніцтву Ірыны Ільінскай суддзя прыняла рашэнне не задаволіць пазоў на высяленне.
Юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Алена Барысава, якая дапамагала маці-адзіночцы бараніць свае правы, лічыць, што прадстаўнік будтрэста наўмысна не з’явіўся ў суд.
- Было шмат інфармацыі ў прэсе пра гэты выпадак, што жанчыну, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, хочуць выселіць на вуліцу з двума непаўнагадовымі дзецьмі. Было напісана шмат скаргаў у розныя дзяржаўныя інстанцыі і, магчыма, гэта магло паўплываць на адміністрацыю трэста.
Алена Барысава адзначае, што ў суддзе стала вядома аб тым, што ў камісію па справах непаўнагадовых паступалі ананімныя лісты з нагоды таго, што нібыта Ірына Ільінская вядзе асацыяльны лад жыцця – здымае хлопчыкаў праз інтэрнэт, злоўжывае спіртным, а таксама не глядзіць за дзецьмі. Камендант збірала подпісы жыльцоў у пацверджанне гэтага. Аднак потым высветлілася, што падпісваць камендант прымушала жыхароў пад пагрозай высялення, а інфармацыя аб асацыяльным ладзе жыцця была пераправерана і не пацвердзілася.
Нагадаем, што Ірына Ільінская пражыла 14 гадоў у інтэрнаце Будаўнічага трэста №12. Раней жанчына мела дамову на бестэрміновае пражыванне, аднак у 2011 адміністрацыя трэста прапанавала перазаключыць дамову пражывання на год, адзначыўшы пры гэтым, што для яе не будзе ніякіх прававых наступстваў.
Як толькі скончыўся тэрмін на пражыванне ў інтэрнаце, а таксама ўступіла у законную сілу новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, адміністрацыя трэста пачала высяляць жанчыну з пакою, які яна займала са сваімі дзецьмі. Ленінскі раённы суд Магілёва ў асобе суддзі Юліі Трапынінай задаволіў пазоў трэста аб высляненні жанчыны з дзецьмі з інтэрнату. Магілёўскі абласны суд адмяніў гэтае рашэнне з-за таго, што рашэнне раённага суда было неабгрунтаваным і накіраваў справу на новы разгляд у раённы суд новаму складу суду.
Трэба адзначыць, што ў будаўнічага трэста ёсць 10 дзён на тое, каб абскардзіць рашэнне Ленінскага раённага суду аб незадавальненні накіраванага імі ў суд пазова.
, фота "НАШ Магілёў"
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |