19:15 02.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЫ САЛІДАРНЫЯ З ЛЮДЗЬМІ УКРАІНЫ (ЗАЯВА Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады))
ЗАЯВА
Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выказвае салідарнасць з грамадзянамі Украіны і лідарамі дэмакратычнай апазіцыі Віталем Клічко (фракцыя “Удар”), Арсенем Ясенюком (фракцыя “Батьківщина”) і Алегам Цягнібокам (фракцыя “Свабода” ) у іх імкненні да еўраінтэграцыі.
Мы перакананы, што жаданне беларусаў і ўкраінцаў быць часткай еўрапейскай прасторы абумоўлена іх гістарычным мінулым, і вяртацца ў Еўропу яны павінны пры ўзаемнай падтрымцы.
Мы лічым, што да масавай незадаволенасці народа і выхаду соцен тысяч людзей на Майдан у Кіеве і шматлікія майданы ў іншых гарадах Украіны прывяла непаслядоўная палітыка прэзідэнта Віктара Януковіча. Своечасова падпісаўшы пагадненне аб асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза, можна было пазбегнуць масавых пратэстаў і сутычак сілаў правапарадку з мірнымі грамадзянамі, якія выйшлі выказаць сваю нязгоду з палітыкай ураду. Падпісанне дагавору аб асацыяцыі з Еўрасаюзам прывяло б таксама да правядзення шматлікіх рэформаў і пераўтварэння Украіны ў дзяржаву дабрабыту.
Мы асуджаем жорсткі разгон актывістаў Майдану сіламі спецпадраздялення “Беркут” і бачым у гэтым спробу запалохаць грамадзян Украіны.
Выказваючы сілідарнасць з дэмакратычнымі сіламі Украіны, мы заклікаем іх не дапускаць узмацнення аўтарытарнага рэжыму Януковіча і рэагаваць на любы наступ на правы і свабоды грамадзян выключна мірнымі сродкамі, паказаўшы ўсёй Еўропе і ўсяму свету, што ўкраінцы – народ старажытнай культуры – па праву належаць да еўрапейскай цывілізацыі.
02.11.2013г.
Мінск
Прэс-служба БСДП
Кантакты:
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |