21:01 13.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МВФ ПРАПАНУЕ АДПУСЦІЦЬ КУРС РУБЛЯ
Міжнародны валютны фонд прапануе ўраду і Нацыянальнаму банку Беларусі правесці поўную лібералізацыю на ўсіх сегментах валютнага рынку і ўніфікацыю абменнага курсу беларускага рубля. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс 13 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску.
Кіраўнік місіі адзначыў, што МВФ папярэджваў аб негатыўных тэндэнцыях, якія развіваюцца ў эканоміцы Беларусі. Разам з тым ён прызнаў, што крызіс аказаўся мацнейшым і развіваўся хутчэй, чым меркавалі эксперты МВФ.
Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс на выніковай прэс-канферэнцыі ў панядзелак пасля двухтыднёвай працы місіі ў Мінску канстатаваў недастатковую каардынацыю дзеянняў эканамічных ўладаў Беларусі — урада, Нацбанка і Адміністрацыі прэзідэнта.
«У ходзе работы місіі мы з усімі прадстаўнікамі эканамічных уладаў ставілі пытанне аб недастатковай каардынацыі іх дзеянняў. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся і ва ўрадзе, і ў Нацбанку, і ў Адміністрацыі прэзідэнта», — сказаў К. Джарвіс
«Нас усё запэўнілі, што будуць удасканальваць работу па каардынацыі»,
— сказаў К. Джарвіс. Пры гэтым ён адзначыў, што пры дапушчальнасці захавання розных меркаванняў адносна эканамічнай палітыкі «вельмі важна на пэўным этапе дасягнуць кансенсусу».
У прыватнасці, К. Джарвіс адзначыў, што «сёння ні ўрад, ні Нацбанк не маюць уяўлення, што можна назваць рынкавых абменным курсам беларускага рубля».
Пры гэтым ён у чарговы раз заклікаў беларускія ўлады перайсці да рэжыму плаваючага курсаўтварэння, што дазволіць эканамічным контрагентам даведацца рэальнае, рынкавае значэнне абменнага курса. Кіраўнік місіі выказаўся ў падтрымку пмараторыя на правядзенне валютных інтэрвенцый з боку Нацбанка, які быў уведзены ў сакавіку.
На думку прадстаўніка МВФ, аднаўленне інтэрвенцый Нацбанка на валютным рынку мэтазгодна будзе толькі ў выпадку пераходу да плаваючага абменнага курсе для падтрымання курсу на працягу гандлёвага дня. Пры гэтым К. Джарвіс падкрэсліў, што «мы рэкамендуем правесці лібералізацыю курсу на ўсіх сегментах рынку і цалкам уніфікаваць яго».
Кіраўнік місіі крытычна адазваўся аб апошніх рашэннях уладаў, якія ўвялі жорсткае рэгуляванне цэнаўтварэння і фактычна замарозілі рознічныя цэны.
«Не думаю, што абмежаванне цэнаў з’яўляецца добрай ідэяй. Гэта прывядзе да ўзнікнення дэфіцыту», — сказаў К. Джарвіс, Інтэрфакс.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |