01:15 16.10.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МУЗЕЮ ІМЯ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА Ў ВІЛЬНІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА
На афіцыйным сайце Нацыянальнага гістарычнага музея створана асобная старонка “Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні”.
Інфармацыя на сайце размешчана на беларускай і рускай мовах. Старонка складаецца з наступных раздзелаў: “Жыццё і дзейнасць Івана і Антона Луцкевічаў”, “Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.Луцкевіча” (1921–1945). Адзін з раздзелаў прысвечаны пытанням узнаўлення вобраза Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея імя Івана Луцкевіча. У ім падаюцца матэрыялы навукова-даследчай дзейнасці па дадзенай тэматыцы, у тым ліку матэрыялы круглага стала, які прайшоў 27 чэрвеня 2011 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Івана Лукцевіча і 90-годдзю заснавання Віленскага музея.
На этапе распрацоўкі знаходзіцца вялікі раздзел старонкі, на якім плануецца размясціць спіс прадметаў з калекцыі былога Беларускага музея ў Вільні, якія зараз захоўваюцца ў музеях, архівах, бібліятэках Беларусі і Літвы.
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |