20:46 17.06.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

МУС СУПРАЦЬ КДБ

Чарговы канфлікт паміж структурамі МУС і КДБ набыў вядомасьць пасьля таго, як кіраўнік міліцэйскага Ўпраўленьня па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ў Гомельскім аблвыканкаме зьмясьціў відэазварот у інтэрнэце. Ён просіць абараніць супрацоўнікаў МУС ад супрацоўнікаў КДБ, якіх сам абвінавачвае ў карупцыі. Назіральнікі лічаць, што без прыняцьця адпаведных заканадаўчых нормаў канфлікт паміж сілавымі структурамі ў Беларусі будзе разьвівацца ва ўсіх рэгіёнах і на ўсіх узроўнях.

падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Малаева цягнецца каля 40 хвілінаў.

Міліцыянт скардзіцца на супрацоўнікаў КДБ па Гомельскай вобласьці, абвінавачваючы іх у падтасоўцы фактаў і спробе скампрамэтаваць кіраўнікоў міліцыі.

Нагадаем: 16 красавіка Аляксандар Лукашэнка па тэлебачаньні казаў, што ў Гомельскай вобласьці згодна зь ягоным даручэньнем завершана праверка так званай “паляўнічай справы”. Ён заявіў, што кіраўнікі міліцыі і прадпрыемстваў так палявалі, што давялося потым разьбірацца ў рамках крымінальнай справы. Вынікала, што супрацоўнікі КДБ мелі фатаздымкі забітай рысі, занесенай, дарэчы, у Чырвоную кнігу.

Паводле падпалкоўніка Малаева, ягоныя падначаленыя раней выкрылі факты карупцыі сярод мясцовага чынавенства і супрацоўнікаў КДБ. Гэта й падштурхнула супрацоўнікаў КДБ да збору кампрамату супраць міліцыянтаў.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы прыгадаў, што суперніцтва паміж дзьвюма структурамі было заўсёды. Канфлікты пэрманэнтна ўспыхвалі яшчэ ў брэжнеўскія часы. Адна з прычынаў, паводле сп.Грыба, — гэта дазвол на правядзеньне апэратыўна-вышуковай дзейнасьці.

“МУС заўсёды было значна мацнейшае па сваёй колькасьці, па шэрагу задач. У КДБ функцый было меней, але там былі больш адукаваныя людзі. Яны мелі больш улады. Заўсёды было спаборніцтва, хто лепш працуе.

Нам, былым супрацоўнікам МУС, заўсёды бывае дзіўна, калі высокапастаўленых міліцыянтаў арыштоўваюць і прыцягваюць да крымінальнай адказнасьці. Судзяць падпалкоўнікаў, палкоўнікаў, начальнікаў упраўленьняў… Мы не маглі дапусьціць, што такое можа быць.

Але як бы сёньня КДБ ні імкнуўся таго ці іншага прыцягнуць да адказнасьці, калі няма падставаў, то ён гэтага й ня зробіць. Паміж ведамствамі ідзе барацьба. Яны знаходзяць “ворагаў” і паказваюць: маўляў, пакладзіце нам таўсьцейшы слой масла на кавалак хлеба, бо мы лепшыя. І ім кладуць“.

Мечыслаў Грыб лічыць, што вайна паміж структурамі будзе толькі набіраць абароты, калі ня будуць прыняты заканадаўчыя нормы, якія б рэглямэнтавалі дзейнасьць сілавых структураў згодна зь міжнароднай эўрапейскай практыкай.

Шэф-рэдактар “Народнай волі” выказала сваё меркаваньне:

“У нас зроблена ўсё магчымае і немагчымае, каб вайна паміж кланамі і сілавымі структурамі адбывалася пастаянна, бо няма стабільных законаў, бо шмат у якіх справах рашэньне прымае асабіста кіраўнік дзяржавы. Калі ўсё залежыць ад настрою таго ці іншага чалавека, ад таго, як да яго падышлі і якая структура была першай, і залежаць хвалі вось гэтых войнаў. Мне гэта нагадвае зэбру — спачатку МУС супраць КДБ, потым тыя ім помсьцяць за тое, што ўзьнялі на іх руку… Гэта цягнецца бясконца цягам праўленьня Аляксандра Лукашэнкі”.

“Паляўнічая справа” цяпер знаходзіцца ў КДБ. Спачатку яе перадалі ў Генэральную пракуратуру, і міліцыянты разьлічвалі, што сьледзтва будзе аб’ектыўна высьвятляць усе акалічнасьці. Аднак адтуль справу накіравалі для дасьледаваньня ва ўпраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці — аднаму з бакоў канфлікту.
Любоў Лунёва 17.06.2009 18:35

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме