11:15 25.06.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МСД-МГ пра "Выбары-2015"
Адбылася сустрэча актывістаў МСД-МГ па тэме выбараў прэзідэнта РБ 2015. Пад час сустрэчы была абмеркавана сітуацыя на палітычнай арэне краіны напярэдадні выбараў 2015.
Сябры МСД-МГ узгадалі асноўныя моманты папярэдніх выбарчых кампаній, у якіх прымалі ўдзел сябры Маладой Грамады. Апасля прэзідэнцкай кампаніі 2006г., калі МСД-МГ падтрымлівала Казуліна А.В. і назбірала больш за 30.000 подпісаў у падтрымку кандыдата паспяховай можна назваць кампанію па назіранню за парламенцкімі выбарамі 2012г. Тады ў супрацоўніцтве з сябрамі Грамадзянскага Форуму было наладжана грунтоўнае назіранне над адной акругай, якая складалася з 30 участкаў для галасавання. Тады была даказаныя фальсіфікацыя ў яўцы выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання. Працэнт завышэння яўкі вагаўся ад 12 да 35% у залежнасці ад участка. На большасці ўчасткаў выбары не павінны былі адбыцца з-за нізкай яўкі.
МСД-МГ падыходзіць да выбараў прэзідэнта 2015 з вялікім назапашаным вопытам і вялікай доляй скептыцызму наконт перамогі. МСД-МГ не толькі не сумняецца ў выніках “выбараў”, але і сумняецца ў паспяховасці стандартных сцэнароў, з якімі выступілі кандыдаты, якія заявілі аб сваім намеры на дадзены момант. МСД-МГ не мае жадання ўдзельнічаць у выбарах, калі відавочна, што старыя метады не працуюць. Таксама няма ніякай упэўненасці, што негатыўны імідж апазіцыі, які і так ужо вельмі высокі, не ўмацуецца яшчэ больш, пад час бягучай кампаніі.
Маладыя сацял-дэмакраты на дадзены момант вырашылі ўстрымацца ад падтрымкі тых ці іншых кандыдатаў, ня гледзячы на тое, што Караткевіч Таццяна з’яўляецца сябрам партыі БСДП. Галоўнай прычынай таму сталася адсутнасць у перадвыбарчай кампаніі Караткевіч узгадкаў аб яе падтрымку сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў. Рашэнне аб сумеснай працы з Караткевіч Т. можа быць прынятае пад час запланаванай сустрэчы актыва арганізацыі з кандыдаткай у прэзідэнты, якая мае адбыцца бліжэйшым часам.
МСД-МГ вырашыла падтрымаць кампанію па назіранню і заахвочваць сваіх прыхільнікаў, якія не маюць досьведу назірання да праяўлення сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне, што асноўная праца МСД-МГ пад час выбараў будзе палягаць у сферы абароны правоў студэнтаў на адсутнасць прымусовага датэрміновага галасавання, а таксама МСД-МГ разам з іншымі зацікаўленымі партнёрамі будзе актуалізаваць і ўздымаць гэтую праблему на больш высокі ўзровень.
Цягам бліжэйшага часу чакаецца больш сустрэч на тэму выбараў 2015, як у Мінску, так і ў рэгіёнах. Усіх зацікаўленых запрашаем сачыць за абвесткамі ў сацыяльных сетках і за ўнутрыарганізацыйнай рассылкай.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме