23:00 01.02.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІМПРЭЗА “СПЯВАЕМ РАЗАМ ПЕСНІ ”ФІЛАМАТАЎ” І “ФІЛАРЭТАЎ” (ФОТА)
Расказвае Валянціна Болбат, арганізатар сустрэчы:
--Супольна з грамадскімі арганізацыямі раёну і рёгіену, нашымі сябрамі і прыхільнікамі з Полацку і Наваполацку, у рамках праекту па правядзенню сустрэч з вядомымі асобамі ў галінах гісторыі, мастацтва, паэзіі, мы запрасілі на гэты раз на сустрэчу групу творцаў, якія нясуць у наша жыццё паэзію вядомых стваральнікаў студэнцкага Таварыства Віленскага ўніверсітэта першай чвэрці Х1Х стагоддзя--Адама Міцкевіча, Тамаша Зана…
Таварыства “філаматаў”, што з грэчаскага азначае --”прыхільнікі навук”, і “філарэтаў”, з таго ж грэчаскага--“прыхільнікі дабрачыннасці”, аб’яднанае спачатку Твардоўскім, а потым яго працу працягнуў таленавіты Ф.Зан, вяло актыўную працу сярод студэнцкай моладзі. Пад уплывам высокіх ідэалаў дабрачыннасці Адам Міцкевіч, наш знакаміты зямляк, пісаў для яго песні. Іх чыстае жыццё дало яму натхненне для напісання знакамітай “Оды да моладзі.”
Больш гадзіны доўжылася імпрэза. Вершаваныя радкі, пакладзеныя на музыку як вядомымі беларускімі кампазітарамі, так і выканаўцамі, Аляксеем Жбанавым і Зміцерам Занеўскім, узбуджаючы душу, гучалі ў зале.Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |