20:16 29.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“МОГИЛЁВ” БУДЗЕ СТАЯЦЬ ПАКУЛЬ НЕ ЗЛОМІЦЦА
Магілёўскія сацыял-дэмакраты атрымалі адказ з аблвыканкама. Чыноўнікі адзначаюць, што рускамоўны дарожны знак на ўездзе ў горад з боку Мінска не супярэчыць зацверджанаму стандарту СТБ 1140-99.
Тым не менш чыноўнік з аблвыканкама спадар Малашка адзначае, што на падставе “Комплекса першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2012 гады” распрацавана гарадская праграма. Паводле яе усім суб’ектам гаспадарання ў горадзе рэкамендавана выконваць тэксты афіцыйных аб’яў, назваў устаноў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, населеных пунктаў, вуліц, прыпынкаў, афармленне шыльд гандлёвых аб’ектаў у роўнай ступені на беларускай і рускай мовах.
Аблвыканкам таксама рэкамендаваў гарвыканкаму ўключыць у план, пры правядзенні рамонтных работ або ўстаноўцы новых знакаў, афармленне дарожных шыльд на беларускай мове.
Лідар Магілёўскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў лічыць, што адказ чыноўніка азначае, што рускамоўны дарожны знак на ўездзе ў Магілёў яшчэ доўга будзе радаваць расіян.
Выязджаючы з беларускага Мінска, яны ўжо ў Магілёве будуць адчуваць сябе амаль як дома. Рускамоўная тапаніміка будзе пра гэта сведчыць. Чыноўнікі не бачуць у гэтым небяспекі, аднак мусілі б ведаць, што калі не дай Бог станем часткай Расіі, яны першыя згубяць свае крэслы – таму б засцерагаліся б ад гэтага хаця бы моўным атачэннем, - гаворыць Ігар Барысаў.
Сацыял-дэмакраты намераны працягваць змагацца за беларускамоўную шыльду на ўездзе ў горад. Тым больш, што ў стандарце СТБ 1140-99 пазначана, што дарожныя знакі павінны вырабляцца пераважна на беларускай мове. У бліжэйшы час актывісты плануюць звярнуца ў аблвыканкам з просьбай зрабіць каштарыс для ўсталявання новага беларускамоўнага знака. Ведаючы колькі гэта будзе каштаваць сацыял-дэмакраты маюць намер арганізаваць збор сродкаў і накіраваць іх для вырабу новага знака.
Вітольд Няўрыда
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |