21:16 11.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЕЛЬЯНЦОЎ: ПАМІЖ НАТА І РАСІЯЙ БУДЗЕ ВЯЛІКАЯ БІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
На Ўсходзе ці на Захадзе наша краіна павінна шукаць сабе бяспеку? Ці варта нам уступаць у Альянс або лепш умацоўваць адносіны з Расіяй? Эксперты і ваенныя аналітыкі абмеркавалі ў Мінску праблемы і канцэпцыі развіцця беларускай арміі.
9 лістапада ў Мінску прайшла грамадcкая дыскусія на тэму праблем і канцэпцыі развіцця беларускай арміі, арганізаваная "Ліберальным клубам".
Значную частку мерапрыемства заняў дыспут паміж экспертамі, на Ўсходзе ці на Захадзе Беларусь мусіць шукаць сабе бяспеку.
Эксперт Беларускага Інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў лічыць, што Беларусі неабходна ўступаць у НАТА. На яго думку, супрацоўніцтва з Альянсам беларускія ўлады разглядаюць у якасці запаснога варыянта.
Дзяніс Мельянцоў: "Відавочна, што беларускія улады трымаюць супрацоўніцтва з НАТА як запасны плацдрам. У тым выпадку, калі адносіны з Расіяй сапсуюцца канчаткова, каб можна было гладка перайсці на супрацоўніцтва ў межах Альянса".
Па яго словах, адносіны на тэхнічным узроўні Беларусі і Альянса даволі хутка развіваюцца, але звычайным грамадзянам гэта малавядома, бо адначасова дзяржаўныя СМІ малююць з НАТА вобраз ворага. Ды і ў афіцыйнай ваеннай дактрыне Беларусі пашырэнне НАТА называецца пагрозай.
Тым часам беларускія вайскоўцы нават удзельнічаюць з натаўцамі ў сумесных вучэннях.
Дзяніс Мельянцоў: "З 2005 года беларускія вайскоўцы прымаюць удзел у вучэннях пад эгідай НАТА. Падобныя вучэнні адбываліся, напрыклад, у Албаніі, Украіны. І беларуская міратворчая рота знаходзілася пад камандаваннем натаўскіх афіцэраў".
Але, на думку ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна, гэта пакуль толькі схема і гульні розуму.
Аляксандр Алесін: "Тыя 20 афіцэраў на вучэннях, і рота – непараўнальныя з адзінай групай сухапутных сілаў, створанай Беларуссю і Расіяй, якая будзе налічваць дзясяткі тысяч вайскоўцаў, тысячы танкаў і г.д. Казаць пра тое, што ў нас да такой ступені будзе развіта супрацоўніцтва з НАТА – цяжка, як кажуць, не пры нашым жыцці".
Беларусь вельмі далёкая ад Бога і вельмі блізкая да Расіі, калі перафармуляваць мексіканскую прыказку. Паколькі Расія мае вялікі ўплыў на Беларусь, неасцярожны крок Беларусі ў бок НАТА можа прывесці да вялізных наступстваў, лічыць Аляксандр Алесін.
Аляксандр Алесін: "Калі Беларусь пяройдзе ў іншы лагер, Масква застанецца зусім без прыкрыцця, ні з зямлі, ні з паветра. А ў выпадку крылатых ракет часу на рэагаванне зусім не застаецца. Таму цяжка ўявіць сабе, што Расія адпусціць Беларусь у НАТА. У гэтым выпадку можна думаць аб самых жорсткіх сцэнарах".
З ім пагадзіўся і былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі. Па яго словах, уступленне ў НАТА – пагібель для Беларусі.
Павел Казлоўскі: "Калі Беларусь будзе ўступаць у НАТА – гэта велізарнейшыя затраты. Нам цяжка ўявіць гэтыя лічбы. Сёння трэба вырашыць пытанні дэмакратызацыі арміі, прыняць закон аб альтэрнатыўнай службе – вось пра што трэба думаць, а не пра ўступленне ў НАТА".
У чым пагаджаюцца ўсе эксперты – дык гэта ў стратэгічна важным становішчы Беларусі. І барацьба за яе паміж Захадам і Усходам працягнецца.
Дзяніс Мельянцоў: "Натуральна, што за Беларусь будзе вялікая бітва паміж НАТА і Расіяй. Праблема для НАТА – так званы "балтыйскі балкон", для Расіі – Калінінградская вобласць, і тут ключавое пытанне – тэрыторыі Беларусі".
Андрэй ЕлісееўИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |