21:00 03.08.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ: "СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ - СТАНОЎЧАЕ НОВАЎВЯДЗЕННЕ, АЛЕ…"
Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб ухваляе стварэнне асобнага Следчага камітэта, не падначаленага МУС, КДБ ці пракуратуры.
У Беларусі з 1 студзеня 2012 года ствараецца Следчы камітэт, які будзе знаходзіцца ў падпарадкаванні прэзідэнту Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё пагутарыла з вядомым экспертам Мечыславам Грыбам.Еўрарадыё: Лукашэнка загадаў стварыць Следчы камітэт, які будзе падпарадкоўвацца толькі яму аднаму. Ці ёсць падставы, на ваш погляд, каб ствараць гэтую структуру?
Грыб: “Я станоўча стаўлюся да гэтага рашэння. Я лічу, што гэта рашэнне носіць такі дэмакратычны характар, бо следства выводзіцца з падпарадкавання МУС, КДБ, Пракуратуры і г.д., яно становіцца самастойным і гэта добра. Адны павінны шукаць, знаходзіць, другія павінны весці следства, трэція – ўчыняць суд, чацвёртыя павінны кантраляваць адбыццё пакарання злачынцам, і ўсе гэтыя органы павінны быць самастойнымі, павінны быць незалежнымі. Гэта нармальная дэмакратычная норма. Але ў нашай краіне ўсё робіцца так, ды не зусім так. Следства калі і выдзеляць, што я лічу станоўчым, а яно зноў будзе падпарадкоўвацца аднаму чалавек. І гэтаму чалавеку падпарадкоўваецца МУС, і гэтаму чалавеку падпарадкоўваецца Пракуратура, гэтаму чалавеку падпарадкоўваецца КДБ і г.д. Ад аднаго адыходзім, а да другога не прыходзім”.
Еўрарадыё: На колькі гэты Следчы камітэт можа быць незалежным?
Грыб: “Ён, у гэтым выпадку, не можа быць незалежным у адпаведнасці з нашай беларускай рэчаіснасцю”.
Еўрарадыё: У гэты Следчы камітэт адкуль будуць набіраць людзей?
Грыб:“Там няма пытанняў сур’ёзных, як падабраць людзей. Сёння ёсць следчыя ў пракуратуры, ёсць следчыя ў МУС, ёсць следчыя ў КДБ, працуе Акадэмія МУС. У нас у Беларусі гэтых пытанняў няма”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |