17:45 11.05.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ: ЛЯЎКОВІЧ ЗАСТАНЕЦЦА СТАРШЫНЁЙ ПАРТЫІ І ПАСЛЯ 12 ТРАЎНЯ

На 12 траўня прызначана паседжанне Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На ім будзе абмяркоўвацца скандальна вядомае інтэрв'ю старшыні партыі Анатоля Ляўковіча галоўнай афіцыйнай газеце "Советская Белоруссия".

Еўрарадыё пацікавілася ў кіраўніка спраў партыі Мечыслава Грыба, ці можа Ляўковіч страціць пасаду старшыні на гэтым паседжанні.

Грыб: “Я мяркую, што да гэтага пытанне не дойдзе. Хаця прапановы з боку асобных сяброў Прэзідыума могуць паступаць, мне здаецца... Але да гэтага не дойдзе, бо ў нас старшыня партыі выбіраецца таемным галасаваннем на з'езде. А тут усяго толькі Прэзідыум...”

Па словах Грыба, старшыню не можа зняць ні Прэзідыум, ні Цэнтральны Камітэт партыі — толькі з'езд.

Разам з тым, кіраўнік спраў сацыял-дэмакратаў спадзяецца на прызнанне Ляўковічам таго факту, што ў інтэрв'ю "Советской Белоруссии" той выказаў толькі свае думкі, а не партыйную пазіцыю. А на свае думкі, кажа спадар Грыб, кожны мае права.

Нагадаем, што інтэрв'ю Анатоля Ляўковіча "Апазіцыя павінна супрацоўнічаць з палітычнай сістэмай, а не ставіць ёй палкі ў колы" было апублікавана 16-17 красавіка. 22 красавіка на яго рэзка адгукнуўся Прэзідыум рады Аб'яднаных дэмакратычных сіл: Ляўковічу як аднаму з чатырох сустаршыняў забаранілі выказвацца ад імя дэмакратычнай кааліцыі.
13:07 11.05.09 Павал Кміціч

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме