22:15 15.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ: КАНСТЫТУЦЫЮ ПАДМЯНІЛІ ЎКАЗЫ КІРАЎНІКА КРАІНЫ
Сёння спаўняецца 17 гадоў, як Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га склікання была прынята Канстытуцыя - асноўны Закон краіны - гарантыя грамадзянскіх правоў, свабодаў і абавязкаў грамадзянаў Беларусі.
17 гадоў таму гэты асноўны дакумент падпісаў тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб. З перспектывы апошніх гадоў можна смела сказаць, што зараз ў Беларусі асноўны дакумент - гэта не Канстытуцыя, а ўказы кіраўніка краіны, адзначае падпісант Канстытуцыі Мечыслаў Грыб.
- Указы прэзідэнта, дэкрэты прэзідэнта, некаторыя законы - яны далёка не заўсёды адпавядаюць патрабаванням Кастытуцыі. На гэтае разыходжанне сёння не звяртае ўвагу ні Канстытуцыйны суд, ні пракуратура. Калі я быў старшынёй Вярхоўнага Савета, ужо пасля абрання першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то я асабіста накіраваў у Канстытуцыйны суд таго часу 16 прадстаўленняў, у якіх я аспрэчваў яго ўказы, і суд іх разглядаў. З 1996 году ні аднаго прадстаўлення аб парушэнні Канстытуцыі ў Канстытуцыйны суд ніхто не накіраваў.
"Галоўны дакумент Рэспублікі Беларусь быў прыняты 15 сакавіка ў 1994 годзе Вярхоўным Саветам краіны, я быў падпісантам гэтага дакументу ад імя парламенту, а гэта значыць народу, а сёння мяне ніхто з прадстаўнікоў улады нават не павіншаваў са святам, не кажучы, каб запрасіць на святочны прыём", - адзначыў Мечыслаў Грыб.
Радыё РацыяИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |