17:15 20.08.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ: Я НЕ РАЗУМЕЮ, НАВОШТА ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ САЧЫЦЬ ЗА НАЦБЯСПЕКАЙ
Генерал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб кажа, што нічога добрага з новай ініцыятывы не выйдзе.
Нагадаем, што кіраўнік дзяржавы сваім указам надаў Камітэту дзяржкантролю .
У каментары Еўрарадыё Мечыслаў Грыб адзначыў, што ў беларускіх сілавых структурах часта дублююцца функцыі. Напрыклад, аператыўна-вышуковую дзейнасць вядуць некалькі структураў. Пры гэтым яны сочаць яшчэ і адна за адной, каб рабіць даклады начальству і павышаць свой імідж.
Грыб:"Дзяржаўны кантроль, народны кантроль, які быў пры савецкай уладзе, ніколі не надзяляліся паўнамоцтвамі нацыянальнай бяспекі. Калі ўжо зараз будзе дзве арганізацыі, якія адказваюць за нацыянальную бяспеку, тады паміж імі можа быць спаборніцтва: хто лепш працуе, хто больш адказны... Да чаго гэта можа прывесці? Я думаю, ні да чаго добрага гэта не прывядзе".
Эксперт кажа, што не ўяўляе, навошта сёння Дзяржкантролю займацца абаронай нацыянальнай бяспекі.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме