16:01 23.04.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАСЛОЎСКІ: УЛАДЫ ЗРАБІЛІ ЎСЁ ПАКАЗАЛЬНА
У Брэсце выбарчую кампанію дэпутатаў у мясцовыя органы самакіравання абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) ацэньвае больш як станоўча, але са сваімі асаблівасцямі.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі „грамадоўцаў” Ігар Маслоўскі адзначае ў гэтай кампаніі пэўныя змены ў адрозненні ад астатніх, дзе ён непасрэдна браў удзел. Дэмакратычную супольнасць Брэста прыемна ўразіў той факт, што праўладныя СМІ самі запрашалі даць у друк праграмы кандыдатаў і партыяў, што няма адкрытага ціску, але разам з тым ёсць іншы бок, які не вельмі прыемны:
– Для нас ніякіх перашкодаў не было ў самім працэсе. Не было такога як раней, калі ўстаўлялі нейкія перашкоды ў працу. Гэта ўсё з аднаго боку, але з другога боку, калі ўзяць па тых месцах, якія былі выдзелены для збору подпісаў, для агітацыі, то цэнтральныя вуліцы і плошчы былі для нас забаронены.
Сацыял-дэмакраты Брэста ўпэўненыя, што гэтую кампанію яны ўжо выкарысталі ў сваіх мэтах і сэнс ад яе будзе бачны ў хуткім часе.
Ян Бязручка, , Брэст
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме