09:31 20.08.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАСКВА ШАНТАЖУЕ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ?
Сёньня старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся ў Маскве з кіраўніком камітэту ў справах СНД і суайчыньнікаў Дзяржаўнай думы Расеі Аляксандрам Астроўскім.
Ініцыятыва гэтай размовы сыходзіла ад расейскага парлямэнтара. І , і катэгарычна адмовіліся камэнтаваць сваю сустрэчу. Яны патлумачылі, што гэта адна з умоваў іхнага дыялёгу.
Сёньняшняя размова ў старшыні думскага камітэту з апазыцыйнымі беларускімі палітыкамі ўжо трэцяя за апошнія 10 дзён. Раней ён прымаў у сьценах расейскага парлямэнту былога палітвязьня і кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі , і старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) . Апошні зазначыў Свабодзе пра зьмест гутаркі:
“Галоўнае пытаньне — гэта дачыненьні Беларусі і Расеі, Беларусі і Эўразьвязу”.
Кіраўнік аддзелу Беларусі маскоўскага Інстытуту краін СНД падкрэсьлівае: даволі працяглы час дзьверы афіцыйных маскоўскіх кабінэтаў былі для беларускіх апазыцыянэраў зачыненыя. Чаму ж цяпер сытуацыя зьмянілася, чаму такія візыты сталі магчымымі? Маскоўскі палітоляг адзначае:
“Яны, мабыць, тлумачацца складанасьцю і напружанасьцю ў расейска-беларускіх дачыненьнях. І натуральна, што хацелася б і дэпутатам, і прадстаўнікам расейскай палітычнай эліты мець кантакты ня толькі з чыноўнікамі адміністрацыі Лукашэнкі, але і з шырэйшым колам палітычных сіл і арганізацый, якія дзейнічаюць у Беларусі”.
, палітоляг зь Менску, лічыць такімі сустрэчамі Масква падае Менску нейкія сыгналы:
“Але, хутчэй, не апазыцыі, а беларускай уладзе. Ён спрабуе напалохаць — калі афіцыйны Менск будзе і надалей паводзіць сябе так, як апошнім часам, то мы паспрабуем знайсьці нейкае іншае апірышча ў вашай краіне. І ня будзем, напрыклад, падтрымліваць дзейнага кіраўніка беларускай дзяржавы на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах. Але я не ўспрымаў бы гэта ўсур’ёз. Ніякай сур’ёзнай падтрымкі апазыцыі, я ўпэўнены, з боку Масквы ня будзе. Гэта проста нейкая спроба шантажу”.
Дэпутат Дзярждумы Аляксандар Астроўскі ўваходзіць у Лібэральна-дэмакратычную партыю Расеі. Аляксандар Фадзееў раіць глядзець на фігуру спадара Астроўскага найперш як на кіраўніка думскага камітэту:
“Статус старшыні камітэту Дзяржаўнай думы даволі высокі. Усе пра гэта ведаюць. І натуральна, што такія сустрэчы зьяўляюцца сустрэчамі на высокім узроўні. І таму яны цікавяць. І ў гэтым сэнсе, я думаю, вынік ад іх будзе”.
Уладзімер Глод
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |