12:31 19.06.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАРКС, ЭНГЕЛЬС, РАСІЯ, ЗАХАД, ДАЛЁКІ ЎСХОД І ЎКРАІНА
Таго, хто ўважліва сочыць за палітычным жыццём Расіі і Ўкраіны,”спецыяльная аперацыя” Расіі ва Ўкраіне не заспела знянацку.
У Расіі нагнятаўся ваенны псіхоз, а Ўкраіна жыла прадчуваннем нападу. Дастаткова было паслухаць дэбаты на тэлеканалах “Україна 24, паслухаць, што гавораць на “Espreso”, на 5-м і на “Прямому” тэлеканалах, каб пераканацца ў тым, што ўкраінская апазіцыя і ўдумлівыя эксперты чакалі расійскага нападу. Толькі ўкраінская ўлада, атрымліваючы ад амерыканскай і брытанскай разведак звесткі аб планах Масквы, магла заспакойваць народ. І асноўную масу народу ёй удалося-такі ўгаварыць: усё будзе добра, рыхтуйцеся да Пасхі, да майскіх святаў, да шашлыкоў. Да гонару ўкраінскага генералітэту, ён не спаў, хоць вайсковыя і мусілі выконваць загады міралюбцаў з вуліцы Банкавай у Кіеве…
Ваенныя падзеі ва Ўкраіне не заспелі знянацку і тых, хто чытаў Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса — мысліцеляў, якіх некаторыя расійскія гісторыкі і філосафы называюць русафобамі, якія глядзелі ў корань і высновы якіх для кагосьці з нашых сучаснікаў гучаць як адкрыццё.
Давялося чуць, што брытанская рэакцыя на ўчыненае Расіяй тлумачыцца гістарычнай памяццю народаў, якім у 1940-м і 41-м давялося супрацьстаяць падрыхтаванай да вайны Нямеччыне. (У Брытаніі, як мы памятаем, таксама былі міралюбцы, якія з Мюнхена нібыта прывезлі англічанам, валійцам, ірландцам і шатландцам так жаданы мір.) І такое давялося чуць: тое, што Злучанае Каралеўства так аператыўна прымала меры на карысць Украіны, у немалой ступені тлумачыцца і яго выхадам з Еўрапейскага Саюза. У дзяржавы вольныя рукі, ёй не трэба ўзгадняць кожны свой крок з Бруселем, з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі. Натуральна, брытанскі ўрад дзякуючы сваёй разведцы быў псіхалагічна і маральна падрыхтаваны да таго, што адбылося.
Не дзівіла і рэакцыя на ўчыненае Расіяй нямецкага ўраду на чале з сацыял-дэмакратам Олафам Шольцам. Тут спрацавала пруская традыцыя. Прусія, як мы чытаем у Маркса, ператварылася ў дзяржаву першага рангу пад апекаю Расіі і дзякуючы падзелу Рэчы Паспалітай. Без польскай часткі сваёй дзяржавы Прусія хутчэй растварылася б у Нямеччыне, чым узначаліла яе. Аналізуючы палітыку Прусіі ў 1870-х гг., Маркс быў упэўнены: што б ні рабілі на сусветнай арэне Расія і Прусія, “усё гэта будзе мець толькі шкодныя наступствы для іх рэжыму, ніяк не спыніць яго крушэння і толькі паскорыць яго жахлівы канец”
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |