19:16 20.12.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАГЧЫМА ЧАРГОВАЕ ПАДАРАЖЭННЕ ПАСЛУГ ЖКХ
З новага года магчыма чарговае падаражэнне коштаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, заявіў віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Андрэй Кабякоў. Па яго словах такая магчымасць ужо разглядаецца, а канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля заканчэння перамоваў па пастаўках энерга-носьбітаў у Беларусь.
Эканаміст і кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанд Заіка лічыць, што тарыфы на паслугі ЖКГ наадварот павінны паніжацца.
- Улада не ведае, чым яна займаецца, або папросту імкнецца падмануць сваё ўласнае насельніцтва. Таму што, ва ўсім свеце заключэнне таможаных пагадненняў, адмова ад увазных мытаў, азначае, што краіны мытнага саюза выігрываюць, і тавар у іх робіцца больш танны. Калі віцэ-прэм'ер кажа аб тым, што пасля заключэнне мытнага саюза ў нас будуць даражэй абыходзіцца паліва і камунальныя паслугі, значыць, яны выканалі няслушныя дзеянні. Пасля чаго павінны або падаць у адстаўку, або патлумачыць, каму патрэбны такі мытны саюз.
Віцэ-прэм'ер беларускага урада Андрэй Кабякоў у сваю чаргу лічыць заўчасным каментаваць магчымы ўзровень павышэння кошту жыллёва-камунальных паслуг.
Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя 20-12, 11:23Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме