18:00 16.03.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАГІЛЁЎСКIЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ РАСПАЧАЛI ЦЫКЛ ПСІХАЛАГІЧНЫХ ТРЭНІНГАЎ ДЛЯ ЖАНЧЫН
Такім чынам магілёўскія актывісты разлічваюць актывізаваць працу жанчын партыі.
Сустрэчы адбываюцца кожны чацвер. На іх прысутнічае ў сярэднім каля 10-12 чалавек. З жанчынамі працуе прафесійны псіхолаг Юрый Жыгалаў.
- Для мяне вельмi цiкава ўдзельнічаць у такім праекце,- кажа Юрый, - але я спадзяюся, што нам усiм будзе цiкава працаваць разам, таму што пазнаючы самога сябе, а таксама ўнутраную прыроду чалавека і яе iндывiдуальнасць заўсёды адкрываеш нешта новае. Спадзяюся, жанчыны БСДП раскрыюць свой унутраны патэнцыял, пераадолеюць комплексы і выйдуць на новыя вяршыні лідэрства.
Намеснік старшыні Ленінскай раённай арганізацыі БСДП Вольга Кулажына лічыць, што трэнінгі такога кшталту спрыяюць наладжванню чалавечых узаемаадносінаў.
- Акрамя трэнінгу гэта ўнікальная магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю па асабістых пытаннях. Не заўсёды ёсць побач людзі, якія могуць гэта зрабіць і накіраваць у неабходнае рэчышча. Хачу адзначыць, што трэнінгі важныя не толькі для раскрыцця ўнутранага патэнцыялу, але і для кансалідацыю жанчын і наладжвання асабістых узаемаадносінаў, - гаворыць Вольга Кулажына.
Трэба адзначыць, што ўжо прайшло тры такіх трэнінгі. У планах арганізатараў правядзенне яшчэ трох.
Прэс-служба Ленінскай раённай арганізацыі БСДП
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |