10:45 03.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАГІЛЁЎСКІЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫ ДАМАГАЮЦЦА ВЯРТАННЯ РОДНАЙ МОВЫ НА ДАРОЖНЫЯ ЗНАКІ
Адпаведныя заявы падалі сябры Ленінскай раённай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) на імя кіраўнікоў горада і вобласці Станіслава Барадаўка і Пятра Рудніка.
«Звяртаем вашую ўвагу на тое, што русіфікацыя горада набывае імклівыя тэмпы. У горадзе фактычна адсутнічае візуалізацыя беларускай мовы ў назвах прыпынкаў, вуліцах горада, крамах, інфармацыйных абвестках, расцяжках і г.д. У сваёй пераважнай бальшыні ўсё гэта вырабляецца на рускай мове. Праграма па папулярызацыі роднай мовы ў вобласці на 2011-2012 гады фактычна завалена», - гаворыцца ў звароце.
Як адзначыў лідар магілёскіх сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў, раней на ўездзе ў горад з боку Мінска стаяў беларускамоўны знак «Магілёў», а цяпер стаіць знак на рускай мове, тым больш з памылкай – у слове «Могилев», згублена літара «ё».
“Калі ніяк не рэагаваць на такія захады, то ў адзін момант мы прачнемся ў горадзе, які ніяк не будзе нагадваць беларускі. Дарожныя шыльды, гэта амаль апошні прыстанак візуалізаванай беларускай мовы ў Беларусі і нехта спрабуе іх латэнтна русіфікаваць. Спачатку адзін знак заменяць, потым другі і калі не ўбачаць ніякай рэакцыі на гэта грамадскасці, то русіфікацыя пойдзе лавінай”, - гаворыць Ігар Барысаў.
Сацыял-дэмакраты адзначаюць, што калі кіраўнікі мясцовай улады не прыслухаюцца да іх, то яны мусяць распачаць шырокую грамадскую кампанію па адстойванню беларускамоўных шыльдаў на дарожных знаках.
Васіль Вайтовіч
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |