19:45 13.02.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МАГІЛЁЎСКІЯ АКТЫВІСТЫ БСДП (ГРАМАДЫ) ВЫСТУПАЮЦЬ ЗА БОЛЬШ ШЫРОКАЕ ПРАВЯДЗЕННЕ ГРАМАДСКІХ СЛУХАННЯЎ
З гэтай нагоды яны рыхтуюць прапановы мясцовым уладам і хочуць каб яны сталі нормай у жыцці абласнога цэнтра.
Сябра Прэзідыума БСДП ад Магілёўскай вобласці Ігар Барысаў кажа, што дадзеныя прапановы ўзніклі не самі па сабе, а сталі вынікам назірання за жыццём горада.
“Вельмі часта ўлада не пытае ў гараджан што трэба пабудаваць побач з жылымі дамамі, а таксама які мікрараён знесці, каму аддаць зямлю ў арэнду, ці каму прадаць той ці іншы аб’ект”, - гаворыць Ігар Барысаў. Ён падкрэслівае, што грамадскія слуханні часта праводзяцца па тых аб’ектах, якія ніяк не закранаюць інтарэсы людзей і робяцца яны для праформы. Там жа, дзе існуюць праблемныя пытанні, улада спрабуе іх абыйсці бокам і нічога ні ў кога не пытаць.
“За апошні час мы сутыкнуліся з трыма праблемамі, якія закранулі жыццё магілёўцаў. Першая праблема – гэта знос раёна “Чапаеўка” у адпаведнасці з генеральным планам развіцця горада да 2020 года. Жыхары пра гэта дазналіся з экранаў тэлевізараў. На месцы іх прыватных дамоў плануецца шматпавярховая забудова. Людзей, што жывуць у “Чапаеўцы”, ніхто нічога не пытаў”, - кажа І. Барысаў.
“Другі выпадак звязаны з будаўніцтвам шматпавярховага дома па вуліцы Каралёва ў мікрараёне “Юбілейны”. Спатрэбілася тры стыхійных мітынгі жывучых там грамадзянаў, каб улады адважыліся патлумачыць людзям, што тут будзе пабудавана. Яны не пайшлі на нейкае абмеркаванне і саступкі падчас сустрэчы – яны проста расказалі жыхарам, што тут паўстане новы жылы дом”, - працягвае Ігар Барысаў.
Улады ў гэтым выпадку тлумачылі, што будаўніцтва гэтага дома з’яўляецца часткай генеральнага плана і таму ніякіх грамадскіх слуханняў праводзіць не трэба. Аднак гэты план быў распрацаваны некаль дзесяцігоддзяў таму назад і на месцах для будаўніцтва новых дамоў паўстаў бярозавы гаёк з 560 дрэваў, які высадзілі жыхары бліжэйшых дамоў. Верагоднае спілаванне ўсяго гайка і выклікала пратэсты гараджан.
“Трэці выпадак адбыўся ў вёсцы Нядашаўка-2 Магілёўскага раёна. Там зямлю агульнага карыстання аддалі ў пажыццёвую арэнду мясцоваму фермеру. Ён узараў луг і пасадзіў на ім кукурузу, і такім чынам абмежаваў доступ усёй вёскі да вадаёма. Ніхто з уладаў не пытаў пазіцыі людзей па выдзяленні зямлі фермеру. У выніку ўсе жыхары аказаліся незадаволенымі”, - кажа Ігар Барысаў.
Прэс-служба БСДП (Грамады)
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
9 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |