23:15 07.06.2021 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ
Сцэнар гульні выглядаў так: рускія ўрываюцца ў адну з краін Балтыі, НАТА эфектыўна супраціўляецца, а каб пераламіць сітуацыю, Расія запускае ядзерную бомбу малой магутнасці па базе ў Германіі, дзе разгорнутыя дроны і баявыя самалёты. Якім будзе адказ ЗША?
Па тым, што адбываецца ў Беларусі пасля “выбараў” 9 жніўня, складваецца ўраджанне, што Аляксандр Лукашэнка напоўніцу ўжо задзейнічаны ў расійскай стратэгіі “ад эскалацыі да дээскалацыі”, а з ім і Беларусь. Падтрымка яго Крамлём развязала безперапынны гвалт і здзекі лукашэнкаўскіх “красаўцаў” над беларусамі-пратэстоўцамі, а паказальныя вайсковыя сумесныя вучэнні “Славянскае братэрства” у межаў Украіны і краінаў НАТА – Польшчы і Літвы накіраваны на тое, каб Захад пакінуў усе спробы пасярэдніцтва па выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі. Пакінуўшы Лукашэнку пры ўладзе, Расія праз “саюзную дзяржаву” уцягне беларусаў у глабальнае супрацьстаянне з усім цывілізаваным светам.
Нейтралітэт – гэта комплексны міжнародна-прававы інстытут, які трывала ўвайшоў у практыку міждзяржаўных адносін як адзін са спосабаў абароны дзяржаў ад разбуральнага ўздзеяння войнаў і экспансіянісцкі настроеных дзяржаў. Нейтралітэт дзяржавы – гэта адна з формаў забеспячэння і падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.
Прыкладам таго, як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у якасці грамадска-палітычнай інстытуцыі намагаецца дамагчыся для Беларусі міжнародна-прававога статуса нейтральнай дзяржавы сведчаць наступныя крокі.
Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь рэзалюцыю №68/262 Генасамблеі ААН “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны” не падтрымалі.
12 мая 2020 г., кіруючыся арт. 103 Статута ААН, БСДП накіравала зварот у ААН с просьбай скасаваць рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН “саюзнай дамовы” паміж Расіяй і Беларуссю. Праз беларускую дыяспару гэтая палітыка па дасягненні міжнародна-прававога статуса Беларусі, як нейтральнай дзяржавы, будзе пашырацца на ўсе 100 краінаў свету, якія са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме на Генасамблее ААН прынялі рэзалюцыю №68/262 “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны”.
У 1996 годзе на падставе вынікаў гэтага незаконнага рэферэндуму 2 красавіка быў заключаны дагавор аб утварэнні саюзай дзяржавы Беларусі і Расіі, а 22 лістапада пры непасрэдным удзеле вышэйшых службовых асоб Расійскай Федэрацыі (Ягора Строева, Генадзя Селязнёва, Віктара Чарнамырдзіна) паміж Аляксандрам Лукашэнкам і старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Сямёнам Шарэцкім было падпісана пагадненне “Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”.
Спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета 13-га склікання пад кіраўніцтвам віцэ-спікера Віктара Ганчара ў сваім заключэнні па прававой ацэнцы парушэнняў Аляксандра Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь ацаніла правядзенне рэферэндума 24 лістапада 1996 г., як парушэнне ч.2 арт.3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць па арт.357 КК Рэспублікі Беларусь.Правядзенне Лукашэнкам рэферэндумаў (14 мая 1995 г., 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г. па скасаванні канстытуцыйнага абмежавання тэрміну знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе), ініцыяванне ім заключэння 8 снежня 1999 г. ад імя Рэспублікі Беларусь так званай “саюзнай дамовы” з Расіяй, што завяла Рэспубліку Беларусь у пастку “паглыбленай інтэграцыі” з краінай-агрэсарам Расійскай Федэрацыяй, якая склала з сябе абавязкі па Будапешцкім мемарандуме перад Беларуссю 22 лістапада 1996 г. (перад Украінай – 20 лютага 2014 г.), утвараюць склад злачынства, адказнасць за якое прадугледжана арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) - наўмыснае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Спробы Расіі захаваць Лукашэнку пры ўладзе праз “саюзную дзяржаву” прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку і створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе “саюзнага” войску з краінай-агрэсарам РФ абараняць “саюзны” Крым!
Прызначаныя Лукашэнкам дэпутаты “парламенту” адмовіліся і адхіляць яго ад улады, і ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй аб прыняцці Радай Бяспекі ААН адмысловай рэзалюцыі па расследванні ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе злачынстваў рэжыма Лукашэнкі супраць чалавечнасці (п.b арт.13 Рымскага статуту). Зараз гэта становіцца магчымым праз узаемадзеянне беларусаў па ўсім свеце.
Ігар ЛЕДНІК, суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
22 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |