15:31 02.11.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мінскія актывісты БСДП сабралі больш за 130 подпісаў за добраўпарадкаванне вуліцы Каліноўскага
Мінскія актывісты БСДП сабралі больш за 130 подпісаў за добраўпарадкаванне вуліцы Каліноўскага Сабраныя подпісы былі высланы на імя старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэя Шорца.
У звароце падпісанты патрабуюць адрамантаваць ўнутрыдваравую тэрыторыю ад д. №1 да д. №83 па вуліцы Каліноўскага, а таксама ў адпаведнасці с заканадаўствам прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, адказных за ўтрыманне мясцовых праездаў.
Паводле падпісантаў усе ямы, якія знаходзяцца на прыдваравой тэрыторыі, перавышаюць дапусцімыя памеры, якія прадугледжаныя СТБ 1291-2001 “Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванне да эксплуатацыйнага стану, дапусцімаму па ўмовах забеспячэння бяспекі руху” (5 см па глыбіні; 0,09 м2 па плошчы – 30 х 30 см).
- Кожны дзень аўтамабілі жыхараў мікрараёна правальваюцца ў ямы, якія ўтварыліся шмат год таму і да гэтага моманту стаяць неадрамантаванымі. Усё гэта прыводзіць да пазапланаваных рамонтаў машын і як следства да дадатковых фінансавых затратаў, - гаворыць намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Сігаеў.
Паводле сацыял-дэмакрата у правілах дарожнага руху Рэспублікі Беларусь у главе 27 прапісаныя абавязкі службовых і іншых асобаў аўтатранспартных і іншых арганізацый па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. У адпаведнасці з арт. 18.88 КоАП РБ за парушэнне правілаў ўтрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў і іншых дарожных пабудоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Большасць мясцовых праблем з'яўляюцца следствам адсутнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне. Дэпутаты мясцовых саветаў робяць справаздачу не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад вышэйшым начальствам. БСДП і кампанія назірання “Права выбару” прапануюць змяніць гэты прынцып. Дэпутаты павінны быць прадстаўнікамі народа і змагацца за павышэнне якасці жыцця простых людзей. БСДП і кампанія “Права выбару” запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны для ўдзелу ў незалежным назіранні.
Прэс-служба БСДП
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме