18:45 08.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мілыя, пяшчотныя, абаяльныя і каханыя !

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём 8 Сакавіка, святам вясны, кахання і прыгажосці. У свеце гэты дзень адзначаецца як Дзень барацьбы жанчын за свае правы. Менавіта сацыял-дэмакратка Клара Цэткін ў 1910 годзе прапанавала ўсім жанчынам свету змагацца за раўнапраўе і адзначаць Дзень салідарнасці жанчын.

Менавіта вы робіце наш свет дабрэйшым і цудоўнейшым, грэеце цяплом сваіх усмешак і душэўнай шчодрасцю!

У гэты цудоўны вясенні дзень жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту і гармоніі ў сям’і, любві і поспехаў у рэалізацыі жыццёвых планаў. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю і станоўчымі эмоцыямі, няхай вас атачаюць клопатам дарагія, блізкія, любячыя людзі, а мужчыны дораць вам увагу і шчырыя кампліменты.

Заставайцеся заўсёды прыгожымі, каханымі і жаданымі!

Заўсёды з Вамі

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме