10:45 03.04.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Міліцыю цікавіць, як адсвяткавалі Дзень Волі ў Берасці

Прадстаўнікоў праваахоўных органаў у Берасці цікавіць, чым займаўся 25 сакавіка на Дзень Волі старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. З гэтай нагоды ён быў выкліканы ў апорны пункт для дачы тлумачэнняў. Больш за ўсё іх цікавіў распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў „За наш горад”, распавёў палітык:
- Мяне запрасіў участковы міліцыянт, запрасіў у апорны пункт па вуліцы Савецкай. Ён адразу патлумачыў, што трэба будзе даць тлумачэнні наконт распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў Дзень Волі ў Берасці. Я туды прыйшоў і даў тлумачэнні, што мы ў гэты дзень грамадскі парадак не парушалі, што дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам, што мы распаўсюджвалі нашы інфармацыйныя матэрыялы.
25 сакавіка берасцейскія прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з актывістамі кампаніі „Гавары праўду!” ушанавалі памяць палітычнага і навуковага дзеяча БССР Аляксандра Цвікевіча. Яны раздалі на цэнтральных вуліцах Берасця і каля Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна бюлетэнь „За наш горад”, які быў прысвечаны лёсу дзеяча і яго ўнёску ў беларускую гісторыю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |