07:00 27.07.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мікола Папека пераведзены ў магілёўскую турму
Стала вядома, што пружанскі сябра БСДП Мікола Папека пераведзены з "хіміі" у магілёўскую турму.
Мікалай Мікалаевіч Папека — паэт і пчаляр з Пружанаў, фігурант "справы карагодаў", асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
З 13 верасня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 21.
Вядома, што на Міколу ціснулі на "хіміі". На думку знаёмых палітвязня, супраць мужчыны ладзілі розныя правакацыі, бо адміністрацыя мазырскай ПУАТ № 21 хацела адправіць Папеку ў калонію.
У пачатку красавіка 2022 г. суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю "хімію" на 8,5 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калоніі № 15.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
18 апреля 2024
« | Апрель 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |