18:00 17.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мікола Цяцёркін пра традыцыйны летнік, які арганізоўвае МСД-МГ

Сайт #MSDMH адкрывае новую рубрыку “Інтэрв’ю з актывістам”. Наш карэспандэнт пагутарыў з кіраўніком Маладой Грамады Міколай Цяцёркіным пра самую актуальную падзею ліпеня – традыцыйны летнік, які арганізоўвае МСД-МГ.

- Вітаю, Мікола. Што плануецца на летніку, чаго чакаць яго ўдзельнікам, якія цікавыя мерапрыемствы будуць праходзіць?

- Летнік у нас традыцыйна складаецца з трох частак. Да абеда адукацыйныя мерапрыемствы на розныя тэмы, такія як гендар, экалогія, правы чалавека, нейкія палітычныя тэмы, ідэалогіі. Другая частка будзе крыху незвычайнай. Мы плануем, што на працягу ўсяго летніка будзе весціся палітычная ролевая гульня, дзе розныя партыі будуць змагацца за галасы ўдзельнікаў летніка, а ў апошні дзень, у суботу, адбудзецца галасаванне. Трэцяя частка забаўляльная. Увечары будуць арганізаваныя канцэрты, да нас прыедуць музыкі, а таксама плануюцца розныя цікавыя вечарыны. Таксама дадаткова мы будзем запрашаць цікавых выступоўцаў, якія могуць распавесці крышачку пра сябе, чым яны займаюцца. Сярод іх будзе Таццяна Караткевіч, меркаваны кандыдат у прэзідэнты. Летнік будзе адбывацца недалёка ад Мінска ў маляўнічым месцы. Тэрыторыя вельмі вялікая, там будзе шмат розных зонаў, ёсць возера, лазня.

- З якога ўзросту людзі могуць браць удзел у летніку?

- Мы будзем прымаць усіх удзельнікаў, у першую чаргу маладых, але ёсць абмежаванне наконт дзяцей. У нас будзе створаны так званы “бацькоўскі камітэт”. То бок бацькі будуць сачыць за сваімі дзецьмі, але таксама яны будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах. Наконт людзей больш сталага ўзросту – абмежаванняў няма, калі іх будзе не занадта шмат. Усё ж такі гэта летнік, у першую чаргу, для моладзі.

- Пытанне наконт унёску: калі ў чалавека няма магчымасці яго ўнесці, напрыклад, ён школьнік, ці студэнт дзённага аддзялення, ці беспрацоўны, можа арганізацыя неяк дапамагчы, зрабіць для яго зніжкі?

- Калі ў чалавека сапраўды цяжкае матэрыяльная становішча, то мы заўсёды войдзем у сітуацыю. Трэба звярнуцца да арганізатараў з такой просьбай, і яны ўжо прымуць рашэнне наконт змяншэння ўнёску.

- Якія планы ў МСД-МГ на 2015 год, што плануцца ў арганізацыі?

- Як вядома, у кастрычніку адбудуцца прэзідэнтскія выбары. На іх, у першую чаргу, мы плануем назіраць. Таксама адбудзецца шмат розных мерапрыемстваў, семінараў, адукацыйных паездак. Сачыце за нашымі навінамі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме