22:00 26.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мікашэвічы: Віталя Каліноўскага будуць судзіць за салідарнасьць з Юр’ем Рубцовым

Мікашэвіцкі грамадзкі актывіст Віталь Каліноўскі 26 траўня быў затрыманы міліцыянтамі за расклейваньне ўлётак з партрэтамі палітвязьняў.
Яго даставілі ў гарадзкі адзьдзел міліцыі, дзе апыталі і склалі пратакол «за парушэньне добраўпарадкаваньня населеных пунктаў» (арт. 21.14 ч.2 Адміністратыўнага кодэксу Беларусі).
Віталь Каліноўскі распавёў карэспандэнту Свабоды, што затрыманьне адбылося а 15.20, калі ён ужо скончыў расклейваць улёткі:
«Расклеваў на прыпынках, ды стэндах плякаты з партрэтамі палітвязьняў. Справа ў тым, што людзі ня ведаюць пра іх, бо чытаюць афіцыйныя СМІ. Я хацеў прыцягнуць увагу да тэмы палітвязьняў, каб людзі ведалі, што ў турмах сядзяць тыя, хто змагаецца за іх правы. Заўтра ў Пружанах будзе адбывацца судзілішча над палітвязьнем Юр’ем Рубцовым, і я хацеў такім чынам выказаць салідарнасьць зь ім».
Паводле Каліноўскага, у пастарунку міліцыянты цікавіліся, чаму ён вырашыў зладзіць гэтую акцыю, ці былі ў яго саўдзельнікі, дзе ўзяў улёткі і г.д. Актывіст распавёў ім, што скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам на распаўсюд інфармацыі.
Міліцыянты паведамілі Віталю Каліноўскаму, што прыблізна праз два тыдні яго выклічуць на суд.
Паводле адміністратыўнага артыкулу, яму пагражае ад 5 да 25 базавых велічыняў штрафу (900 тысяч — 4,5 мільёны рублёў). ПД
Паводле Радыё Свабода
P.S. Віталь Каліноўскі - сябра ЦК БСДП (-bsdpps)
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |