22:15 15.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МІНЮСТ АДМАЎЛЯЕЦЦА "РАССАКРЭЦІЦЬ" ЗМЕСТ СВАЙГО ПАПЯРЭДЖАННЯ
На адрас сяброў брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамады) паступаюць адказы з Міністрэрства юстыцыі. Адказы звязаныя з індывідуальнымі зваротамі, у якіх сябры партыі прасілі, каб Міністэрства юстыцыі даслала копію другога папярэджання, паколькі без зместу гэтага дакумента яны не маюць магчымасці абскардзіць папярэджанне.
У сваіх адказах Міністэрства юстыцыі спасылаецца на тое, што не мае права прадастаўляць такія копіі сябрам арганізацыі як фізічным асобам.
Як мяркуепершы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі, нават само Міністэрства юстыцыі дае адказ не на юрыдычнай мове:
- Мы звярталіся як фізічныя асобы і як сябры партыі. Што, сябры партыі не могуць ведаць, што напісана ў другім папярэджанні? Гэта выглядае вельмі дзіўна, асабліва таму, што дае такі неюрыдычны адказ, на мой погляд, менавіта міністэрства юстыцыі.
Кіруючыя органы абласных і гарадскіх арганізацый БСДП дагэтуль не маюць тэксту другога пісьмовага папярэджання Мінюста ад 24 студзеня 2011г., паколькі яно было накіравана на адрас А. Ляўковіча, які, у сваю чаргу, інфармацыі сябрам партыі не дае.
Паводле Радыё РацыяИсточник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
24 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |