19:45 26.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лукашэнка — валадар краіны зомбі?
Гадаюць, ці пачнецца гарачая вайна між Расіяй ды Украінай, а тым часам у медыях, сацыяльных сетках інфармацыйная вайна ідзе ўжо некалькі месяцаў, з таго часу, як . Яна ахапіла цэлы рэгіён, і ў беларускую інфармацыйную прастору таксама ўкідаюцца тэрмаядзерныя дозы , прапаганды. Прычым практыка паказвае, што многія беларусы лёгка паддаюцца ачмурэнню.
Мае эмпірычныя назіранні за фэйсбукам сведчаць, што нават людзі нібыта адукаваныя лёгка вядуцца на дэзу, фэйкі, даюць перапосты мутнай лухты з пераможнымі прыпіскамі: ну, што я вам казаў, вось яно, аблічча мярзотнікаў (“беркутаў”, “цітушак”, “майданутых”, “бандэраўцаў” — патрэбнае падкрэсліць)!
Наступнае дэзавуяванне ўкідаў такую публіку ніколькі не бянтэжыць, бо назаўтра знаходзіцца свежая лухта для перапостаў.
Вядуцца на неправераную інфу, ад якой патыхае сенсацыяй, і некаторыя вэб-рэсурсы. Можна згадаць нядаўні веер публікацый пра “расійскага дыпламата”, які, маўляў, заявіў, што Масква неўзабаве далучыць Фінляндыю, Польшчу, Прыбалтыку ды Аляску. Элементарнае ж паглыбленне ў акалічнасці “сенсацыі” засведчыла, што там патыхае , а мо і псіхічнымі праблемамі.
Беларускія прафесійныя медыі збольшага стараюцца ўсё ж не пэцкацца, ўвогуле (пры ўсім роскідзе пазіцый) выглядаюць , чым маскоўскія.
Але тут вымалёўваецца іншая праблема: мазгі шараговай айчыннай публікі сёння інтэнсіўна прамываюцца ашалелымі ад шавіністычнага чаду медыямі той суседняй краіны, што спецыфічным чынам “устае з каленяў”. Беларускія СМІ дэ-факта не могуць перабіць гэты разбуральны ўплыў.
Масква фармуе пятую калону
Зноў жа, у беларускім сегменце сацыяльных сетак усчаўся халівар. З лагера нацыянальна свядомай публікі чуюцца галасы, што трэба выкідаць з вяшчання расійскія каналы. Апаненты кпяць: а як жа свабода меркавання, распаўсюду інфармацыі, за якую вы нібыта хварэеце душой?
Тут я асабіста, хоць сам напісаў сотні артыкулаў у абарону свабоды слова, не збіраюся выглядаць абстрактным лібералам — найперш таму, што са свабодай слова і журналісцкай этыкай сённяшні мэйнстрым расійскіх СМІ нічога супольнага не мае. Гэта зброя масавага знішчэння, скіраваная у тым ліку і супраць беларускай незалежнасці.
Сёння магутнае абпраменьванне імперскай ідэалогіяй фармуе ў нашай краіне пятую калону Масквы. У гэтым мяне пераконваюць і побытавыя дыскусіі, і сеціўныя баталіі, і ад удзелу ў ток-шоў “Пазіцыя” на АНТ.
Чаму прапаганда такая дзейсная?
Вольналюбівыя эстэты прывыклі сцябацца з тапорнай прапаганды. Але цяперашнія завіхрэнні вакол Украіны паказваюць, што прапаганда, нават даволі грубая, можа быць вельмі эфектыўнай, калі яе зярняты падаюць на спрыяльную глебу.
Чаму ж і расійская, і беларуская масавая публіка так лёгка паддаецца прапагандысцкаму замбаванню?
Пытанне ідзе каранямі ў нашу гісторыю, цяжкую спадчыну таталітарнай мінуўшчыны. Ды і сёння ад яе недалёка адышло як расійскае, так і наша грамадства. У нас няма базавых умоў для развіцця асобы з такім яе атрыбутам, як незалежнае мысленне.
У прыватнасці ж, бракуе навыкаў крытычнага асэнсавання медыйных матэрыялаў, аддзялення зярнят ад шалупіння ў інфармацыйнай сферы. Яшчэ болей, для многіх гатовая маніпуляцыйная “падказка” — палёгка: не трэба напружваць мазгі.
Як эксперт НІСЭПД Сяргей Нікалюк, “асоба робіць вы выбар сама, яна не схільная давяраць яго нікому. Таму асоба ў мінімальнай ступені можа быць аб'ектам сацыяльнай маніпуляцыі ды ідэалагічных унушэнняў”.
Між тым, мяркуе аналітык, “неасобы (не ў юрыдычным, а соцыякультурным сэнсе) складалі і працягваюць складаць у нас большасць”. Прагаласаваўшы ў 1994 годзе за цяперашняга прэзідэнта, яны “атрымалі тое, за што змагаліся: за права звесці да мінімуму асабісты выбар”.
Улады не там капалі акопы
Што ж да ўладаў, то яны шмат гадоў былі заклапочаны глушэннем інфармацыйнага ўплыву Захаду, заганялі на маргінэс недзяржаўныя медыі. Звыклай мішэнню быў амерыканскі імперыялізм. А тут высветлілася, што імперскі апетыт разгараецца акурат у вялікай усходняй суседкі, з якой столькі гадоў гуляліся ў “братнюю інтэграцыю”.
Сёння і для вярхоў, пэўна, відавочна, што ў плане Беларусь слаба абаронена ад Расіі. Так, расійскія тэлеканалы фільтруюцца, але ўсё адно магутная прапагандысцкая плынь штодзень прамывае мазгі мільёнам беларусаў.
Новыя ўкраінскія ўлады, абараняючыся ад інфармацыйнай агрэсіі з усходу, дзейнічаюць паводле прынцыпу “на вайне як на вайне”. Кіеўскі суд трансляцыю чатырох расійскіх тэлеканалаў (“Першы канал”, РТР, НТВ, “Расія-24”).
У дачыненнях між Масквой і Мінскам сітуацыя не тая, каб злаваць мядзведзя. Але, па ідэі, цяпер беларускім уладам варта асцярожна адбудоўвацца ад Расіі ва ўсіх сферах, у тым ліку інфармацыйнай.
Аднак калі змяншаць прысутнасць расійскіх СМІ, то чым напаўняць нацыянальны медыйны абсяг? На падтрыманне ўласных неэфектыўных дзяржаўных СМІ ў беларускай казне бракуе грошай, таму друкаваныя выданні ўжо і так “рацыяналізуюць” праз стварэнне холдынгаў.
Даць жа болей волі недзяржаўным СМІ наверсе наўрад ці гатовы. Наадварот, у паветры вісіць ідэя ўсталяваць . А на Дзень Волі нейкія патаемныя сілы сайт nn.by ды жывую відэатрансляцыю “Свабоды”. У рэдакцыі “Нашай нівы” не выключаюць, што іх сайт “стаў своеасаблівым палігонам, на якім адпрацоўваліся новыя “метады працы” перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года”.
Незалежным СМІ наканавана працаваць у агрэсіўным асяроддзі
Чым болей свядомыя грамадзяне, тым цяжэй імі маніпуляваць. Але свядомых грамадзян не выгадуеш у прабірцы. У самім грамадстве мусяць быць створаны рамкавыя ўмовы, каб напрацоўваўся пласт дэмакратычнай культуры, развівалася дыскусія.
Бяда ж у тым, што цяперашнія беларускія ўлады ў такім развіцці ні каліва не зацікаўленыя, бо гэта пагроза створанай у нас паўфеадальнай сістэме.
Кіраўнік аналітычнага праекта Андрэй Паротнікаў у каментары для Mediakritika.by адзначыў, што дэзінфармацыі і прапагандзе найперш варта супрацьпастаўляць якасную журналітыку. Прычым у якасных СМІ мусіць быць дастаткова шырокі ахоп.
Іншая рэч, што попыт на якасную журналітыку фармуецца элітамі, падкрэслівае суразмоўца. “У нас жа не сфармавалася палітычная эліта, можна казаць хіба што пра групоўкі квазіэліты”, — мяркуе Паротнікаў. “І наша экспертная супольнасць збольшага ўяўляе сабой вартае жалю відовішча”, — дадае суразмоўца.
За кароткі час сітуацыю карэнным чынам не зменіш, упэўнены ён. Тым болей што ва ўладных вярхоў пэўна не стане палітычнай волі дзеля развіцця дыялогу ў грамадстве, стварэння паўнавартаснага медыйнага рынку.
“Унутраная дэстабілізацыя ў выніку лібералізацыі і, адпаведна, больш крытычнага падыходу насельніцтва да таго, што робяць улады, уяўляецца ім большай небяспекай, чым расійскае ўварванне”, — рэзюмуе аналітык.
Ён мяркуе, што пры цяперашняй персаналісцкай аўтарытарнай уладзе ва ўсіх сферах, уключна з інфармацыйнай, стаўка будзе рабіцца на кантроль і забароны, а не на рэформы і развіццё.
Іначай кажучы, не выпадае спадзявацца, што, зважаючы на імперскую пагрозу, улады стануць болей спрыяць якасным незалежным медыям (і асабліва беларускамоўным, з выразным нацыянальным складнікам).
Апошнім і надалей наканавана выконваць сваю місію ў агрэсіўным асяроддзі. Бо цяперашняму рэжыму патрэбны бязвольныя зомбі, якіх лёгка запраграмаваць, а не свядомыя грамадзяне з крытычным мысленнем.
Ілюстрацыя: .
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме