17:30 20.01.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лукашэнка і рэформы
Здаецца, уся палітычна ангажаваная публіка даўно і канчаткова прыйшла да высновы, што гэтыя паняцьці несумяшчальныя, цяперашняя сыстэма рэфармаваньню не паддаецца, сам Лукашэнка па сваім псыхалягічным складзе няздольны да перамен. Тым ня менш любыя заявы беларускага лідэра моцна ўзбуджаюць палітызаваную аўдыторыю, мэдыі. Памятаеце, як пасьля сустрэчы зь міністрам замежных спраў Баўгарыі Младэнавым Лукашэнка заявіў пра круглы стол з палітычнымі апанэнтамі? Усе палітычныя суб’екты пачалі дружна абмяркоўваць гэтую тэму, лідэры апазыцыі нават правялі адмысловую нараду, вылучылі свае ўмовы і патрабаваньні. А ўсё скончылася пшыкам.
Лукашэнка заўсёды лічыў сам тэрмін «рэформы» непрыстойным словам, лаянкай. Ён пастаянна даводзіў, што сама ідэя рэформаў — гэта падступны плян Захаду дзеля разбурэньня савецкай сыстэмы. Прэзыдэнт Беларусі ўпарта атаясамліваў слова «рэформы» з паняцьцем «развал».
Цэлых 17 гадоў Лукашэнка даказваў, што беларуская сацыяльная мадэль амаль што ідэальная, яна прайшла выпрабаваньне часам, увесь сьвет бярэ на ўзбраеньне наш досьвед падчас эканамічнага крызісу.
То бок нават размовы пра рынкавыя рэформы Лукашэнка ўспрымае хваравіта. А ўжо
пра палітычныя рэформы і гаварыць няма чаго. Ён шмат разоў казаў, што ў нас дэмакратыі больш, чым у эўрапейскіх краінах. І ўвогуле, навошта рэформы, калі 80% грамадзян прагаласавала за дзейнага прэзыдэнта?
Тым больш што з досьведу рэвалюцыйных перамог Лукашэнка зрабіў простую выснову: ніякіх саступак народу, які паўстае, бязьлітаснае здушэньне. Бо тыя, хто саступаў, як правіла, хутка цярпелі крах. Плюс траўма ад падзеяў 19 сьнежня, якія сам кіраўнік дзяржавы лічыць вынікам перадвыбарчай лібэралізацыі.
Тым ня менш Лукашэнка загаварыў пра рэформы і нават паабяцаў «мадэрнізаваць нашу палітычную сыстэму». Бачыце, нават ужывае нязвыклае для яго слова «мадэрнізацыя». Што здарылася? Здаецца, сытуацыя так яго не падціскае, як Пуціна і Мядзьведзева ў Расеі ці Асада ў Сырыі.
На падсьвядомым узроўні ён ня можа не разумець, што становішча ў краіне напружанае і вымагае нешта рабіць. Як вядома, да таго, хто ня робіць рэформаў, пагрукае ў дзьверы Рэфармацыя. Ён апынуўся паміж двума агнямі. Любыя рэформы рызыкоўныя, асабліва ў крызіс. Але пагрозы і рызыкі існуюць ня толькі ад рэформаў, але і ад кансэрвацыі статус-кво. Сядзець, нічога не рабіць, толькі ўсіх душыць — ня менш небясьпечна.
Тым больш што сыстэма дае збой. Грамадзкая падтрымка, а зь ёй і легітымнасьць,
рэзка ўпала. Стаўка толькі на сілу ў нейкі момант можа і не спрацаваць. Бо адна справа, калі загад на ўжываньне рэпрэсіяў паступае ад легітымнага прэзыдэнта, які карыстаецца народнай падтрымкай. І зусім іншая — калі гэтай падтрымкі няма, дый вынікі выбараў сумнеўныя. Вось, паводле НІСЭПД, у сьнежні толькі 41,4% грамадзян пацьвярджаюць галасаваньне за Лукашэнку 19 сьнежня 2010 г.
Таму трэба неяк вярнуць давер насельніцтва. Зробленыя пэўныя эканамічныя захады, якія, як сьведчыць той самы НІСЭПД, павярнулі трэнд грамадзкай думкі ў пазытыўны для ўлады бок. Але гэтага мала. Трэба нейкія сыгналы і дзеля зьмены палітычнай атмасфэры. Каб нэўтралізаваць нэгатыўнае стаўленьне моладзі, насельніцтва горада, інтэлігенцыі.
Зразумела, чакаць ніякіх сур’ёзных рэформаў не выпадае. Магчымыя толькі нейкія імітацыйныя дзеяньні, стварэньне пэўных бутафорскіх структур.
На што тады ён разьлічвае, каго зьбіраецца пераканаць заявамі? Наўрад ці на гэта павядзецца Захад. Бо вельмі моцную прышчэпку атрымала Эўропа 19 сьнежня. Тым больш што заявы пра палітычныя рэформы адбываюцца адначасова з новым вітком ціску на палітзьняволеных.
Здаецца, тут існуе вера ў магію слоў. Гэта рэліктавыя сьляды прамінулага харызматычнага пэрыяду. Тады заявы і выступы давалі вялікі эфэкт, забясьпечвалі рэйтынг, эканамічныя праблемы можна было загаварыць «шчырасьцю» і пошукам ворагаў.
Ён і цяпер усё яшчэ разьлічвае, што словы пераважаць дзеяньні. Загаварыў пра палітычныя рэформы, і ўсе мэдыі кінуліся гэта абмяркоўваць, забыўшыся пра прысуды Статкевічу і Аўтуховічу.
Але цяпер адных словаў мала. Нават для даверлівага і апалітычнага электарату.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |