13:01 15.10.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лукашэнка — Пуціну: «Магілёў больш расейскі, чым беларускі»
Афіцыйная частка сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна цягнулася 50 хвілінаў. Пасьля Пуцін заявіў сярод іншага, што БелАЭС «сабе на шкоду робім, замест таго, каб газ пастаўляць».
Аляксандар Лукашэнка 12 кастрычніка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным у Магілёве падчас Форуму рэгіёнаў. Лукашэнка, як піша ягоная , заявіў што гэта не апошняя сустрэча з Пуціным сёлета: будуць яшчэ на міжнародных самітах у Астане і Маскве.
Лукашэнка сказаў Пуціну, што бачыць, як той у Магілёве адчувае сябе як дома, «на гэтым шматку, можна сказаць, расейскай зямлі… гэта такі горад, я бы нават сказаў, больш расейскі, чым беларускі, гэта ўсход Беларусі». Такія словы чуваць на , якое перадавалі беларускія дзяржаўныя каналы.
Пры гэтым прэс-служба Лукашэнкі перадавала тыя словы іначай: «гэта горад ня толькі беларускі, але і расейскі, бо знаходзіцца блізу расейскай мяжы на ўсходзе Беларусі». Прэс-служба Пуціна фразу Лукашэнкі практычна даслоўна.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў накіраваў у Адміністрацыю прэзыдэнта заяву, дзе запытаўся на якой падставе Лукашэнка зрабіў заяву, што Магілёў «больш расейскі горад». Барысаў называе горад беларускім, бо прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў прадстаўлены ў Магілёве «неістотна».
уцін у сваю чаргу падзякаваў за запрашэньне і выказаў упэўненасьць у тым, што мерапрыемствы форуму будуць карыснымі. Ён таксама зьвярнуў увагу на добраўпарадкаваньне Магілёва, назваў яго прыгожым і адзначыў, што ў гэтай прыгажосьці ёсьць заслугі кіраўніцтва гораду.Іншыя вынікі перамоваў на момант публікацыі не паведамляюцца ні беларускім, ні расейскім бокам. Пасьля перамоваў пачалося пленарнае паседжаньне ў больш шырокім складзе.
паведамляе, што Пуцін на Форуме рэгіёнаў заявіў: Беларусі і Расеі «пад сілу» вывесьці двухбаковы гандаль на ўзровень 50 млрд даляраў на год (летась было 32,5 млрд, максымум быў у 2012 годзе — 43,9 млрд даляраў). Паводле , Пуцін заявіў таксама, што БелАЭС «сабе на шкоду робім, замест таго, каб газ пастаўляць».
Відавочцы расказваюць, што Лукашэнка і Пуцін маглі размаўляць і да афіцыйнай сустрэчы: сьцьвярджаюць, нібы яны ехалі разам у адной машыне з аэрапорту. Паводле неафіцыйных зьвестак, афіцыйная частка сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна цягнулася .
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбываецца на тле разнастайных спрэчак Беларусі і Расеі. Пуцін і Лукашэнка ўжо сустракаліся сёлета , , (неафіцыйна), і .Пасьля ўсіх гэтых сустрэчаў пра нейкія значныя вынікі ў пытаньнях «харчовых войнаў» або энэргарэсурсаў не паведамлялася. Ды за дзень да цяперашняй сустрэчы Расея у Беларусь, а ў дзень сустрэчы Беларусь крэдыту Эўразійскага банку ў 200 млн даляраў і кампэнсацыю за страты ад перамытненьня нафты ў 263 млн даляраў.
Пасьля сустрэчы расейскі міністар фінансаў паабяцаў, што ў наступным годзе Расея разглядзіць выдачу Беларусі крэдытаў на 630 млн даляраў на рэфінансаваньне ранейшых крэдытаў.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме