11:01 16.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Левыя не плануюць вылучаць кандыдата на прэзідэнцкія выбары ад свайго блока
Беларускія левыя пакуль што не плануюць вылучаць кандыдата на прэзідэнцкія выбары ад свайго блока. Паводле старшыні партыі „Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, у гэты момант найбольш важнай задачай для ўсёй дэмакратычнай апазіцыя з’яўляецца менавіта кансалідацыя, а не пошукі кандыдата ад левых партый і рухаў.
- Ёсць такія ідэі ў асобных партыяў, ае яны не ўсімі падтрымліваюцца, але пакуль шмат хто лічыць, што больш важна ўсё ж такі паспрабаваць знайсці кансалідаваную пазіцыю па адзінаму кандыдату. Заява пра тое, што ў левых будзе свой кандыдат, парушыла бы гэтую канцэпцыю.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ірына Вештард крытыкуе тых кандыдатаў, якія не будуць удзельнічаць у працы Кангрэса дэмакратычных сілаў.
- Я адрозніваю кандыдата ў прэзідэнты, якога вылучыў Канрэс дэмакатычных сіл, ад таго кандыдата, які вылучыўся самастойна. Важна паказваць, што дэмакратычныя сілы знайшлі паміж сабой паразуменне.
Левыя, сацыял-дэмакратычныя партыі і арганізацыі гатовыя падтрымаць кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі, які будзе абраны толькі ў выніку правядзення Кангрэса дэмсілаў.
Будучы прэтэндэнт павінен падзяляць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і свабоды.
Беларуская Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме