10:15 21.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лебедько прогнозирует создание новой конфигурации оппозиции (ДАПОЎНЕНА)
Лидер Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько в интервью нашему сайту отметил, что "есть серьезные предпосылки для консолидации и объединения белорусской оппозиции".
Такой вывод политик сделал после серии двухсторонних и многосторонних консультаций.
"Это может быть конфигурация, объединяющей все дееспособные политические организации страны", - отметил он.
По прогнозу Анатолия Лебедько, это "может произойти в ближайшие две недели. И для этого есть политическая воля лидеров разных структур".
ОГП
* * *
Лябедзька: Паўсталі сур'ёзныя ўмовы для аб'яднання апазіцыі
Аб'яднанне можа адбыцца літаральна зараз. Пра гэта лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі распавёў Еўрарадыё.
Еўрарадыё: Распавядзіце, на падставе чаго вы зрабілі такую выснову і што гэта за перадумовы?
Лябедзька: “Такую выснову я зрабіў пасля шэрагу кансультаый як на двухбаковым узроні, так і з удзелам большай колькасці лідэраў палітычных структур. Магу сказаць, што ёсць палітычная воля для аб’яднання і кансалідацыі і гэта ёсць рэакцыя на якасць сённяшняй сітуацыі, якая сладваецца ў Беларусі”.
Еўрарадыё: Што гэта будзе, новая-старая структура аб’яднанай дэмакратычнай сілы, ці гэта будзе нешта іншае?
Лябедзька: “Пакуль рана гаварыць, у які фармат гэта выльецца. Я пакуль канстатую наяўнасць палтычнай волі да кансалідацыі і аб’яднання, і настрой. Ніхто не ставіць нейкую перадумову, калі ён можа аб’ядноўвацца, з кім. Мы абмяркоўвалі некалькі тэмаў, і па іх існуе кансенсус. Гэта дастаткова глыбокія тэмы, якія датычаць і адносінаў да ўмоваў правядзення выбарчых кампаній, па пытанні справы фігурантаў 19 снежня, гатоўнасць прад’яўляць палітычную альтэрнатыву людзям. І гэта галоўнае. Якасць кансультацыяў сведчаць пра тое, што мы можам стварыць з дзеяздольнх структур арганізацыю, якая будзе абменьвацца паміж сабой інфармацыяй і займацца каардынацыяй”.
Еўрарадыё: Ці можна прынамсі сказаць, гэта будзе партыйная структура ці шырокая кааліцыя?
Лябедзька: “Я кажу, у першую чаргу, пра палітычныя струкуры. Гэта не толькі зарэгістраваныя партыі, гэта таксама і тое, што называецца рухамі, грамадскімі аб’яднаннямі. На мой погляд, было б лагічна казаць пра шматпавярховую канфігурацыю. Павінна быць некалькі пляцовак. Але, у першую чаргу, мы гаворым пра палітычныя структуры”.
Еўрарадыё: Вы кажаце, што канкрэтных тэрмінаў не называлася, але прынамсі прыблізна, пра які час ідзе гаворка?Лябедзька: “Гэта трэба было б зрабіць да вакацый, пра гэта ўсе, у прынцыпе, і гавораць. Ніхто тут не ў ад’езде, усе на месцы і можна знайсці час, для таго, каб аб’явіць аб гэтым рашэнні”.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме