16:45 18.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Леаніду Дубаносаву „з пашанаю” ўручылі позву на зборы

Грамадскага актывіста з Мікашэвічаў, намесніка старшыні БСДП Леаніда Дубаносава прызываюць на ваенныя зборы ў армію. Пры гэтым улады ад радасці праявілі да актывіста незвычайную ўвагу пры ўручэнні позвы, кажа Леанід Дубаносаў:
– Прынеслі позву супрацоўнік гарвыканкама, начальнік міліцыі, тры міліцыянты. Усё здымалі на відэакамеру. Уручалі як самаму лепшаму жыхару Мікашэвічаў! Увогуле, позву даюць паштальёну, і той прыносіць адрасату. А мне ж уручылі з пашанаю, шкада, што музыкі не было і хлеба-солі.
На думку Леаніда Дубаносава, улады Лунінецкага раёна рыхтуюцца да выбараў. Такім чынам яны зачышчаюць выбарчае поле ад непажаданых кандыдатаў, якія карыстаюцца папулярнасцю ў насельніцтва. Дубаносаў збіраецца балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты ад дэмакратычных сіл на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы
Обсудить новость на Форуме
12 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |