14:30 26.06.2017 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Леаніда Дубаносава чакае суд
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай парты (Грамада) Леаніда Дубаносава з Мікашэвіч чакае суд. На яго складзены адміністрацыйны пратакол за заведама ілжывую інфармацыю. Інфармацыя тычыцца старшыні Сынкавіцкага сельвыканкама Валерыя Краснікевіча, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы. 17 сакавіка ён прыйшоў да адзінокай маладой маці Дыяны Канановіч з Сынкавіч з вобыскам. Жанчына папрасіла ў Дубаносава, якога ведала як кандыдата ў дэпутаты па выбарах у мясцовыя саветы, дапамогі. Актывіст параіў звярнуцца да прэсы. Касцюковіч звязалася з журналістам Беларускага Радыё Рацыя. Інфармацыя з’явілася на Рацыі і сайце Медыя-Палессе. Чамусьці толькі праз тры месяцы Валерый Краснікевіч звярнуўся ў міліцыю. Сведкай у яго стала Дыяна Канановіч, кажа Леанід Дубаносаў: – Цяпер Канановіч Дзіна бярэ свае словы назад. І ўжо гаворыць, нібыта я яе ўгаварыў зляпіць гэтую інфармацыю, каб нашкодзіць старшыні Сынкавіцкага сельсвета, хаця я яго абсалютна не ведаю, у вочы не бачыў. Мне хапае старшыняў Мікашэвіцкага гарсавета.
Чытай больш на:
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай парты (Грамада) Леаніда Дубаносава з Мікашэвіч чакае суд. На яго складзены адміністрацыйны пратакол за заведама ілжывую інфармацыю. Інфармацыя тычыцца старшыні Сынкавіцкага сельвыканкама Валерыя Краснікевіча, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы. 17 сакавіка ён прыйшоў да адзінокай маладой маці Дыяны Канановіч з Сынкавіч з вобыскам. Жанчына папрасіла ў Дубаносава, якога ведала як кандыдата ў дэпутаты па выбарах у мясцовыя саветы, дапамогі. Актывіст параіў звярнуцца да прэсы. Касцюковіч звязалася з журналістам Беларускага Радыё Рацыя. Інфармацыя з’явілася на Рацыі і сайце Медыя-Палессе.
Чамусьці толькі праз тры месяцы Валерый Краснікевіч звярнуўся ў міліцыю. Сведкай у яго стала Дыяна Канановіч, кажа Леанід Дубаносаў:
– Цяпер Канановіч Дзіна бярэ свае словы назад. І ўжо гаворыць, нібыта я яе ўгаварыў зляпіць гэтую інфармацыю, каб нашкодзіць старшыні Сынкавіцкага сельсвета, хаця я яго абсалютна не ведаю, у вочы не бачыў. Мне хапае старшыняў Мікашэвіцкага гарсавета.
Дыяна Канановіч сапраўды звярталася да журналіста Радыё Рацыяй у момант вобшуку. Ёй была аказана медыйная падтрымка. Але цяпер гаварыць з гэтым жа журналістам яна не пажадала:
РР: Дзіна, добры дзень вам. Гэта Беларускае Радыё Рацыя. Памятаеце, мы з вамі размаўлялі калісьці.
Канановіч абарвала размову.
Па словах Леаніда Дубаносава, жанчыну запужалі. Гэта па-першае. Па-другое, Валерый Краснікевіч хоча, відаць, абяліцца і заадно пакараць апазіцыянера.
Як стала вядома Дубаносаву, Краснікевіч – былы міліцыянт, які са скандалам быў звольнены з міліцыі, нейкім цудам трапіў ў старшыні сельвыканкама. А навыкі былой службы, відаць, не забыліся.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме