12:00 26.06.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Леаніда Дубаносава адпусцілі без складання пратакола (дададзена)
Актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Дубаносава з Мікашэвіч праз паўгадзіны адпусцілі з аддзялення міліцыі без складання пратакола. Пасля ўмяшальніцтва Беларускага Радыё Рацыя ў канфлікт маёру – прозвішча сваё Леаніду ён так і не назваў – расхацелася складаць пратакол затрымання, кажа Леанід Дубаносаў:
- Усё добра. Мяне адпусцілі, зараз дадому завязуць. Пасля вашага званка ў дыжурнае аддзяленне датычна мяне культурна і ветліва сябе паводзілі, папрасілі прабачэння. Прасілі таксама, каб іх нідзе там не агучвалі. Хацелі спачатку пратакол скласці, што я гучна лаяўся матам, але пасля сказалі, што ўсё добра.
Леаніда Дубаносава забралі з дома 2 супрацоўнікі міліцыі, не паясніўшы прычыны затрымання і не прадставіўшыся. У час затрымання ён тынкаваў сцяну свайго дома. Пасадзілі ў прыватнае аўто ў рабочым адзенні і прывезлі ў гараддзел. Пракаментаваць Беларускаму Радыё Рацыя прычыну затрымання адмовіліся.
* * *
Актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Дубаносава з Мікашэвіч забралі з дому 2 супрацоўнікі мясцовага гарадскога аддзялення міліцыі: адзін у званні маёра, другі - ў штацкім. Прозвішчы свае яны не назвалі. Нам удалося звязацца з грамадскім актывістам па дарозе ў міліцыю:
- Прыехалі да мяне дадому два міліцыянты, прымусілі сесці да іх у машыну. Пачалі сцвярджаць, што я на іх сварыўся матам. Папярэдзілі, што кайданкі адзенуць. Зараз вязуць ў міліцыю, наконт чаго – не ведаю.
Яшчэ ўдалося даведацца, што Леаніда Дубаносава завялі ў кабінет крымінальнага вышуку, і яго тэлефон перастаў адказваць.
Нагадаем, што Леанід Дубаносаў быў звольнены з прадпрыемства “Граніт” па надуманых прычынах з-за адмовы выйсці з незалежнага прафсаюзу. Вясной ён балатаваўся ў дэпутаты гарадскога савета. Ведаючы аўтарытэт Леаніда Дубаносава сярод мясцовага насельніцтва, кіраўнік гарвыканкама Анатоль Давыдовіч адмовіў яму ў памяшканнях і месцах для пікетаў, чым сарваў сустрэчы з выбаршчыкамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Леанід Дубаносаў(аўдыё):
***
У МІКАШЭВІЧАХ ЗАТРЫМАЛІ ЛЕАНІДА ДУБАНОСАВА
Мікашэвіцкага актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу Леаніда Дубаносава затрымалі міліцыянты і даставілі ў мясцовы аддзел міліцыі.
Пра гэта паведаміў паплечнік спадара Дубаносава па прафсаюзе Алег Стахаевіч:
«Ён патэлефанаваў мне і сказаў, што ў дзяжурнай машыне едзе. Сказаў, што забралі зь ягонага прыватнага дому, калі ён там працаваў, без тлумачэньня прычынаў, а на пытаньне, за што забіраюць, сказалі — за тое, што „матам сварысься“. Ён проста працаваў у сябе дома, быў у працоўнай вопратцы, так і забралі. Я ў яго папытаў, хто забраў, ён адказаў, што два міліцыянты — адзін па форме, другі ў цывільным. Той, што па форме, — маёр. Прозьвішчы свае яны называць адмовіліся. Адказалі, што, маўляў, мы за рулём, таму ня можам называць табе прозьвішча...»
Алег Стахаевіч тэлефанаваў жонцы Леаніда Дубаносава, якая толькі ў вакно і пасьпела заўважыць, што мужа забірае міліцыя.
Дзяжурны Мікашэвіцкага аддзелу міліцыі пацьвердзіў Свабодзе, што Леанід Дубаносаў дастаўлены ў пастарунак. На пытаньне, за што яго затрымалі, ён адказаў:
«Я не магу вам сказаць. Я не валодаю такой інфармацыяй. Зь ім працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку...»
Алег Стахаевіч кажа, што зьвязвае затрыманьне Леаніда Дубаносава перадусім зь ягоным удзелам у незалежным прафсаюзе.
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме