15:15 11.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Леанід Дубаносаў абскардзіць гвалтоўнае затрыманне сваёй жонкі

На супрацоўнікаў аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Лунінецкага РАУС Уладзіміра Макейчыка і Аляксандра Ермаковіча не будзе заведзена крымінальная справа. Паколькі ў іх дзеяннях няма крымінальнага злачынства. У дзеяннях Алены Дубаносавай таксама не знайшлі складу злачынства, такім чынам, справа аб падмане пакупнікоў не будзе ўзбуджана.
Такі адказ атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў на сваю скаргу пра незаконнае, гвалтоўнае затрыманне ягонай жонкі Алены Дубаносавай на вуліцы і трохсуткавым зняволенні яе ў следчым ізалятары. Расказвае Леанід Дубаносаў:
- Яна адсядзела 3 сутак, нягледзячы на тое, што ў яе маленькія дзеці. Але справу супраць маёй жонкі не пачалі, бо не знайшлі саставу злачынства. Калі няма саставу злачынства, чаму яна адсядзела 3-е сутак у следчым ізалятары?
Дадзенае рашэнне Леанід Дубаносаў будзе абскарджваць у вышэйстаячых арганізацыях.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
13 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |