12:15 30.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Леанід Дубаносаў: Як гопнікі, схапілі, пасадзілі ў машыну і паехалі
У затрыманні парушэнняў няма. Такі адказ атрымаў з Лунінецкага РАУС актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў на свой запіс у кнізе скаргаў і заявў. Ён скардзіўся на гвалтоўнае затрыманне міліцыянтамі ягонай жонкі, якая выходзіла з суда Лунінецкага раёна.
Міліцыянты ў цывільным затрымалі Алену Дубаносаву за гадзіну да таго, як яна павінна была з’явіцца па выкліку ў аддзел міліцыі. Хаця жанчына і не думала хавацца ад праваахоўных органаў, кажа Леанід Дубаносаў:
- Пры выхадзе з суда яе адразу затрымалі, хаця мы паказвалі павестку, што мы ідзем у міліцыю. Яны не прад’явілі паперы – нічога. Проста, як гопнікі, схапілі, пасадзілі ў машыну і паехалі. Гэта добра, што я ведаў, што яны з міліцыі. А калі бы я не ведаў? Бойка была бы, бо за жонку бы я ўступіўся. Калі яе прывялі да следчага, яна адмовілася па закону даваць паказанні без адваката, а яе пасадзілі на трое сутак.
Цяпер Леанід Дубаносаў чакае адказу з Берасцейскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, куды ён таксама звярнуўся з аналагічнай скаргай.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
12 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |