00:31 02.11.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лазарэнкаву не дазволілі пікетаваць "За годную працу"
Скаргу на дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава падаў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага Прафсаюзу Беларускага Валянцін Лазарэнкаў.
7 кастрычніка Брэсцкая арганізацыя Свабоднага прафсаюзу звярнулася да мясцовых уладаў з просьбаю ў правядзенні штогадовай міжнароднай акцыі “За годную працу!”. Улады акцыю не дазволілі.
Валянцін Лазарэнкаў патлумачыў, чаму ўзнікла неабходнасці напісання такой скаргі:
- Згодна з заканадаўствам мы павінны атрымаць рашэнне, што можам праводзіць пікет, а потым ужо павінны аплочваць тое, што мы нібыта там насмецім, або будзем карыстацца медычнымі паслугамі. І вось узнікае пытанне: якім чынам ад нас патрабуюць, каб мы аплацілі гэтыя ўсе паслугі за 15 дзён да правядзення мерапрыемства, калі мы толькі падаем заяўку? Больш таго – ну пералічым грошы, а нам зноў не задаволяць наш запыт на пікет. Што тады рабіць?
У заяўцы на пікетаванне сябры прафсаюзу пазначалі, што ўсю адказнасць, звязаную з правядзеннем пікетавання, яны бяруць на сябе, як тое раней і практыкавалася.
Скарга была накіраваная ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Обсудить новость на Форуме
14 января 2026
| « | Январь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |