23:15 10.05.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Лазарэнкаў будзе балатавацца па Бярозаўскай выбарчай акрузе
Намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Валянцін Лазарэнкаў будзе балатавацца па Бярозаўскай выбарчай акрузе на выбарах у Палату прадстаўнікоў у якасці магчымага кандыдата.
Ён за поўны ўдзел у выбарах без усялякіх абмежаванняў. І такое рашэнне лічыць самым прымальным:
- Нават калі партыя была б у падполлі. Партыя ўсё роўна прызначыла б кандыдатаў, якія пайшлі б на выбары, таму што партыя без выбараў – гэта не партыя. Нашае перакананне – ісці да людзей і з іх дапамогай прабівацца ва ўладу. Мы лічым, што ўмовы, пры якіх адбываюцца выбары, тым больш калі ёсць палітвязні, - гэта не дэмкратычныя ўмовы, але, на жаль, я думаю, калі б мы не пайшлі на выбары, мала б што змянілася. Больш важны міжнародны ціск на Лукашэнку. Гэта вязні яго, асабістыя вязні.
На думку Лазарэнкава, ніякага байкоту не атрымаецца. Бо чынавенства, бюджэтных работнікаў, ваенных, міліцыянтаў і прыхільнікаў Лукашэнкі будзе 50%. Калі нават менш, то дарысуюць. Абмежаваны ўдзел у выбарах – гэта турма, даўгавая яма, як кажуць, бо трэба будзе вярнуць дзяржаўныя грошы, затрачаныя на агітацыю.
Галіна Васілевіч, Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |